Варашы́лкі[1] (трансліт.: Varašylki, руск.: Ворошилки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Вёска
Варашылкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
48
Насельніцтва
105 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222387
Аўтамабільны код
5
Варашылкі на карце Беларусі ±
Варашылкі (Беларусь)
Варашылкі
Варашылкі (Мінская вобласць)
Варашылкі

Гісторыя правіць

У 1868 г. існавалі 2 вёскі Варашылкі Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні: 102 жыхары і 3 двары, 36 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 282 жыхары, у 1907 г. 45 двароў, 248 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Свірскім сельсавеце (з 25.04.1958 г. гарпассавеце), з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У 1949 г. 42 вясковыя гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Сталіна. З 07.01.1964 г. вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Варашылкі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 48 двароў, 105 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)

Спасылкі правіць