Варлаам (Рашанцаў)

Епіскап Варлаам (свецкае імя Віктар Сцяфанавіч Рашанцаў; 20 чэрвеня 1878, Тамбоў — 20 лютага 1942, Волагда) — праваслаўны дзеяч, епіскап.

Варлаам (Рашанцаў)
Варлаам (Рашанцаў)
Адукацыя
Дзейнасць прэсвітар, святар
Месца працы
Імя пры нараджэнні Віктар Сцяфанавіч Рашанцаў
Нараджэнне 8 (20) чэрвеня 1878
Смерць 20 лютага 1942(1942-02-20) (63 гады)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1896 годзе скончыў Тамбоўскую класічную гімназію, потым Казанскую духоўную акадэмію. З восені 1901 года выкладчык Уфімскага духоўнага вучылішча. 9 кастрычніка 1901 года рукапаложаны ў іерадыякана. З 1902 года выкладчык, з 1903 года інспектар Уфімскай духоўнай семінарыі. З 1906 года рэктар Палтаўскай духоўнай семінарыі ў сане архімандрыта. 13 студзеня 1913 года хіратанізаваны ў епіскапа Гомельскага, вікарыя Магілёўскай епархіі.

Арыштаваны 23 чэрвеня 1919 года. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай агітацыі». Вызваленны 5 ліпеня 1919 года. З другой паловы 1919 (?) епіскап Мсціслаўскі, вікарый Магілёўскай епархіі, з 1922 года часова кіруючы Магілёўскай, з 1923 года — Пскоўскай, потым Гомельскай епархіямі. Зноў арыштаваны ў 1924 годзе. Асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Яраслаўскай турме АДПУ.

Са снежня 1927 года часова кіруючы Любімскім вікарыяцтвам Яраслаўскай епархіі. Зноў арыштаваны ў 1929 годзе. 3 студзеня 1930 года прыгавораны да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Котласкі канцлагер АДПУ Комі АССР. У зняволенні асуджаны да 10 гадоў ППК. У 1933 годзе мера пакарання заменена высылкай. Зноў арыштаваны ў 1941 годзе. Памёр у адным з канцлагераў Валагодскай вобласці[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • За Христа пострадавшие; Степанов (Русак) В. Свидетельство обвинения. 1993. Т. 1. С. 130