Варонеж

горад у Расіі

Варонеж (руск.: Воронеж) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці. Размешчаны на берагах Варонежскага вадасховішча ракі Варонеж, за 8,5 км ад упадзення яе ў раку Дон, за 486 км ад Масквы. Насельніцтва горада — 919,5 тыс. жыхароў (15-е месца ў Расіі). У 1924-29 гг. у горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Горад
Варонеж
руск.: Воронеж
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1586
Плошча
596,51 км²
Вышыня цэнтра
154 м
Насельніцтва
1032382 чалавек (2016)
Шчыльнасць
1642,7 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
473
Паштовыя індэксы
394000-394099
Аўтамабільны код
36, 136
Афіцыйны сайт
Варонеж на карце Расіі ±
Варонеж (Расія)
Варонеж
Варонеж (Варонежская вобласць)
Варонеж

Не з'яўляючыся горадам-мільянерам, Варонеж утварае агламерацыю колькасцю больш за мільён чалавек, якая ўключае гарады Новаваронеж (40 тыс. чалавек у 2005), Сямілукі (23,3 тыс чалавек у 2005), рабочы пасёлак Рамонь (7.8 тыс. чалавек у 2005) і інш.

За гераічнае супраціўленне нямецкім захопнікам у гады Вялікай Айчыннай вайны 6 мая 1975 года Варонеж узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны I ступені. За гераічнасць, выяўленую абаронцамі горада падчас акупацыі нямецкімі войскамі, які не даў ім захапіць адзін з асноўных цэнтраў краіны, 16 лютага 2008 года гораду прысвоена ганаровае званне Расійскай Федэрацыі «Горад воінскай славы».

Гісторыя правіць

 
імператар расійскі Пётр I

Варонеж заснаваны ў 1586 годзе і быў адным з першых паўднёвых умацаваных гарадоў у канцы XVI стагоддзя, якія абаранялі дзяржаву ад набегаў у прыдонскіх стэпах. Пасля разбурэння канеўскмімі чаркасамі ў 1590 годзе Варонеж быў неадкладна адноўлены. Знаходзячыся на такім бойкім гандлёвым шляху, як кропка зліцця суднаходных рэк Варонежа з Донам, да сярэдзіны XVII стагоддзя гандаль у Варонежы дасягнуў вялікіх памераў. З-за з'яўленні новых больш паўднёвых гарадоў Варонеж пазбавіўся пераваг у гандлі.

У 1695 года ў Варонеж прыбывае Пётр I для пабудовы тут ваеннага флота, а затым гандлёвага флоту.

З-за змялення рэк верф была перанесена ў Таўроў, а затым зачыненая. Падчас Абласной рэформы 1708 года паводле ўказа Пятра I была сфарміравана Азоўская губерня, якая складалася з 5 правінцый — Варонежскай, Ялецкай, Тамбоўскай, Шацкай, Бахмуцкай. Пры гэтым Варонежская губерня стала обер-каменданскай правінцыяй з цэнтрам у Варонежы пад кіраваннем Фёдара Мацвеевіча Апраксіна. Статуту губерні ў яе не было, але фактычна да 1712 года ёю з'яўлялася. Потым яна была ўключана ў Азоўскую губернію, якую ўзначаліў Апраксін. Пад яго кіраўніцтвам цэнтр губерніі з Азова быў перанесены ў Варонеж. У 1725 годзе Азоўская губерня была перайменавана ў Варонежскую.

Пры Васілі Аляксеевічы Чарткове ў Варонежы былі створаны органы самакіравання: дваранскі дэпутацкі сход і гарадская дума. Пад яго кіраўніцтвам была створана рэгулярная планіроўка горада з прамымі перасякальнымі вуліцамі. У намесніцкмі доме праводзіліся тэатральныя выступленні, што ў будучыні дало магчымасць з'яўлення варонежскага прафесійнага тэатра. Па праекце Джакама Кварэнгі быў перабудаваны архірэйскі двор, пабудавана адно з трох будынкаў для намесніцкага ўпраўлення і казённай палаты. Было адчынена Народнае вучылішча, ператворанае потым у Галоўнае народнае вучылішча.

У Айчыннай вайне 1812 года супраць Напалеона ваявала больш за 10 варонежскіх палкоў народнага апалчэння.

Улетку 1830 года з-за вялікай колькасці паломнікаў да мошчаў Свяціцеля Мітрафана пачалася эпідэмія халеры, ад якой памірала 300—400 чалавек у дзень. На сродкі губернатара Д. М. Бягічава, шматлікіх купцоў і дваранаў была пабудавана халерная бальніца на 200 чалавек. У 1831 эпідэмія скончылася. Неўзабаве была праведзена ўрачыстая цырымонія адкрыцця мошч Свяціцеля Мітрафана, на якую прыязджаў Мікалай I. Засуха лета 1833 прывяла да голаду людзей. Д. Н. Бягічаў прапанаваў адкрыць у Варонежы помнік Пятру I, але сродкаў на гэта тады не хапіла. У 1853 годзе ў Варонежы была арганізавана першая выстаўка сельскіх твораў пяці чарназёмных губерніяў. За два года мясцовае дваранства на вядзенне Крымскай вайны (18531856) ахвяравала 67 тыс. руб. срэбрам.

27 верасня 1855 года Аляксандрам II Варонежская губерня была абвешчана на ваенным становішчы. Пры губернатару Варонежскай губерніі, Сінельнікаве Мікалаі Пятровічы ў Варонежы было адноўлена ўзвядзенне помніка Пятру I, які быў урачыста адчынены праз год пасля здымання губернатара з пасады. Цэнтральныя вуліцы былі выбрукаваны, праводзілася асушванне балотаў, а праз раку Варонеж быў пабудаваны Чарнаўскі мост.

Да канца XIX стагоддзя быў вадаправод. На мяжы XIX і пачатку XX стагоддзяў Варонежу належала 38271/3 дзесяцін зямлі, з якіх пад горадам было да 800 дзесяцін, а амаль усё астатняе пад лесам. Дамоў было звыш 5500, з іх больш за палову каменных. Жыхароў налічвалася 61 053, у тым ліку жанчын 28 360. Народжаных у 1890 годзе — 2 281, памерлых — 1 998 абодвух палоў.

Гарадскія прыбыткі складалі 309 385 рублёў, запасны гарадскі капітал — 3 175 рублёў. Гарадскіх выдаткаў было ў 1890 годзе 312 627 рублёў 28 капеек. За горадам лічыўся доўг дзяржаўнаму банку ў суме 1 010 831 рублёў. У гэты час у Варонежы было 47 фабрыкаў і заводаў. У 1862 годзе гандлёвыя абарачэнні Варонежа перавышалі яшчэ 3 500 000 рублёў.

З канца чэрвеня 1942 года па 25 студзеня 1943 савецкія войскі абаранялі Варонеж, выконваючы важную задачу — абарону Маскву з поўдня і скоўвалі сілы венгерскіх дывізій. 7 ліпеня 1942 года быў створаны Варонежскі фронт. Падчас наступальнай аперацыі «Малы Сатурн», а затым Астрагожска-Расашанскай і Варонежска-Касторненскай наступальных аперацый сіламі Варонежскага фронту былі разгромлены 2-я нямецкая, 8-я італьянская і 2-я вернегская арміі. Пры гэтым страты нямецкіх войскаў склалі 320 тысяч салдат і афіцэраў. Пад Варонежам былі разгромлены 26 нямецкіх дывізій, а колькасць палонных было больш, чым пад Сталінградам. 25 студзеня 1943 года Варонеж быў вызвалены. З 7 ліпеня 1942 года па 25 студзеня 1943 года Варонеж, часткова знаходзячыся пад нямецкай акупацыяй, панёс значныя страты. 30 тысяч чалавек з 350-тысячнага насельніцтва горада загінулі за гэты тэрмін, шматлікімі былі прымусова дастаўленыя ў канцлагеры. Пасля вызвалення Варонеж увайшоў у спіс найбольш моцна разбураных вайной гарадоў.

Пасля вайны адначасова з узнаўленнем горада былі заснаваны Варонежскі хіміка-тэхналагічны інстытут (з 1994 года — тэхналагічная акадэмія) і Варонежскі лесагаспадарчы інстытут (з 1995 года — лесагаспадарчая акадэмія). 9 жніўня 1971 года з'явілася плаціна на рацэ Варонеж, было пачата стварэнне Варонежскага водохранилиша.

Геаграфія правіць

Горад Варонеж размешчаны на мяжы Сярэднярускага ўзвышша і Окска-Данскі раўніны паміж 51°30’ і 51°50'паўночнай шырыні;39°04’ і 39°25’ усходняй даўгаты.У прыродным дачыненні горад размяшчаецца на поўдні зоны сярэднярускага лесастэпу. Варонеж знаходзіцца па левым і правым берагах ракі Варонеж, у 12 км ад яе ўпадзення ў раку Дон, у 430 км на паўднёвы ўсход ад Масквы.

Прамысловасць правіць

Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы: Варонежскі цеплавозарамонтны завод, Варонежскі вагонарамонтны завод, Варонежскі механічны завод, Варонежскі завод сельскагаспадарчых машын, Варонежскі алюмініевы завод, Завод цяжкіх механічных прэсаў (ТМП), Варонежскі экскаватарны завод (імя Камінтэрна), Варонежскі завод сінтэтычнага каўчука, Варонежскі шынны завод, Варонежскае акцыянернае самалётабудаўнічае таварыства, ААТ «Канцэрн „Созвездие“», ААТ «Відэафон», Расійскае Авіяцыйна-Касмічнае Агенцтва, ФГУП «Канструктарскае бюро хімаўтаматыкі», ААТ «Варонежскі Завод Паўправадніковых Прыбораў», адзіны ў Расіі звоналіцейны завод.

Спорт правіць

Памятныя мясціны правіць

Транспарт правіць

Вядомыя асобы правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0