Варшаўскі метрапалітэн

Варша́ўскі метрапалітэ́н (польск.: Metro Warszawskie) — сістэма метрапалітэна ў Варшаве. Першая і адзіная ў Польшчы, адна з найноўшых у Еўропе.

  • Лінія № 1 (поўнач-поўдзень) — 21 станцыя, 23,1 км. Адкрылася 7 красавіка 1995 года.
  • Лінія № 2 (усход-захад) — 13 станцый, 12,6 км. Адкрылася 8 сакавіка 2015 года.
Варшаўскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Горад Сцяг Варшавы Варшава
Дата адкрыцця 7 красавіка 1995
Даўжыня ліній 35,6 км
Колькасць станцый 34 (1 + станцыя тэхнічнага прастою)
Колькасць ліній 2 (+ 1 у праекце)
Пасажырапаток за дзень 673 тыс./дзень (разлік, 2015)
Пасажырапаток за год 171,26 млн (2015)
Схема ліній

Гісторыя правіць

  • 22 верасня 1925 г. гарадскія ўлады Варшавы прынялі рашэнне пра неабходнасць будаўніцтва метро. Праведзены першыя падрыхтоўчыя работы: узяты пробы грунту, вывучаны трасіроўкі пасажырапатокаў і разлічана іх напружанасць. Аднак, неўзабаве ўсе работы па праектаванні і будаўніцтве метро былі спынены, спачатку праз глабальны эканамічны крызіс, а потым 2-ю сусветную вайну.
  • Зноў да ідэі збудавання метрапалітэна ў сталіцы Польшчы вярнуліся ўжо ў 1945 г., адразу па заканчэнні Другой сусветнай вайны. З-за фактычна поўнага разбурэння большай часткі гарадской забудовы і інфраструктуры, з мэтай зніжэння выдаткаў і скарачэння тэрмінаў будаўніцтва, было прынята рашэнне аб пабудове значнай часткі лініі метрапалітэна па паверхні.
  • У 1950 г. план будаўніцтва быў зменены. Урадам ПНР было прынята рашэнне аб пабудове глыбокага метро (на глыбіні каля 40-50 метраў), ​​якое, як і Маскоўскі метрапалітэн, павінна было функцыянаваць як супрацьатамнае сховішча. Будаўніцтва неўзабаве пачалося, але ўжо ў 1951 годзе праца спынілася, з прычыны неспрыяльных геалагічных умоў (поймавыя пясчаныя грунты), а таксама фінансавых праблем.
  • У 1982 г. польскі ўрад падпісаў пагадненне з СССР аб дапамозе ў будаўніцтве варшаўскага метро. Ужо праз вельмі невялікі час шматлікія адмыслоўцы з розных куткоў Савецкага Саюза прыбылі ў Варшаву дзяліцца досведам будаўніцтва метрапалітэна — сярод іх былі як інжынеры, так і звычайныя будаўнікі. Акрамя таго савецкі бок абавязаўся бясплатна перадаць Варшаве 90 вагонаў.
  • 15 красавіка 1983 г., на скрыжаванні вуліц Bartoka і Herbsta, паміж цяперашнімі станцыямі метро Stokłosy і Ursynów была забітая першая паля. Менавіта гэта дата і лічыцца датай пачатку будаўніцтва метро.
  • Эканамічны крызіс канца 80-х прывёў да рэзкага скарачэння тэмпаў будаўніцтва і патанненню праектаў, далейшыя працы праводзіліся на крэдытныя сродкі ад Еўрапейскага банка.
  • 7 красавіка 1995 года на станцыі Wilanowska прайшла ўрачыстая цырымонія з нагоды адкрыцця метрапалітэна ў сталіцы Польшчы.
  • 26 мая 1998 года была адкрыта станцыя Centrum. Пасля адкрыцця гэтай станцыі пасажырапаток у варшаўскім метро павялічыўся амаль у два разы (да 150.000 пасажыраў у дзень), бо станцыя, паводле назвы, знаходзіцца ў самым цэнтры горада — на скрыжаванні дзвюх галоўных варшаўскіх магістраляў: вуліцы Маршалкоўскай і вуліцы Aleje Jerozolimskie, недалёка ад Палаца культуры і навукі і чыгуначнага вакзала Варшава-Цэнтральная. Станцыя з’яўляецца самай глыбокай на першай лініі метро, ​​глыбіня яе складае 18 метраў.
  • 8 красавіка 2005 года была адкрыта самая прыгожая (згодна з вынікамі апытанняў і колькасці прысуджаных прэмій) станцыя варшаўскай падземкі — Plac Wilsona.
  • 25 кастрычніка 2008 года пасля 25-ці гадоў будаўніцтва былі адкрыты тры апошнія станцыі першай лініі — Stare Bielany, Wawrzyszew і Młociny. Даўжыня першай лініі дасягнула 23,1 км.
  • 16 жніўня 2010 г. у раёне цяперашняй станцыі Rondo Daszyńskiego пачаліся першыя будаўнічыя працы на другой лініі.
  • 30 верасня 2014 г. завяршылася будаўніцтва першай чаргі другой лініі. Адкрыццё было запланавана на сярэдзіну кастрычніка. Аднак раптоўна, ў тунэлях, якія праходзяць пад Віслай з’явіліся грунтовыя воды. Акрамя таго, у ноч з 2 на 3 снежня на станцыі Rondo Daszyńskiego у службовых памяшканнях адбыўся пажар, у выніку якога было знішчана ўсё электраабсталяванне, і эксплуатацыя лініі стала немагчымай. Толькі 8 сакавіка 2015 года, дзверы новай ліній былі адчыненыя для пасажыраў[1].
  • 30 чэрвеня 2022 г. адкрыты для пасажыраў апошнія на гэты час станцыі Ulrychów і Bemowo. Даўжыня другой лініі дасягнула 12,6 км.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць