Васьміпрамянёвыя каралы

Васьміпрамянёвыя каралы (Octocorallia) — падклас кішачнаполасцевых жывёл.

Васьміпрамянёвыя каралы

Alcyonium acaule
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Octocorallia (Haeckel, 1866)

Сінонімы
Alcyonaria Dana, 1846
Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  52004
NCBI  6132
EOL  2548758
FW  61472

Апісанне правіць

Маюць восем перыстых шчупальцаў вакол ротавай адтуліны. Гастральная поласць падзелена васьмю радыяльнымі мяккімі перагародкамі на камеры; ад рота ў яе апускаецца эктадэрмальная глотка.

Утвараюць калоніі разнастайнай формы, памераў і афарбоўкі, якія складаюцца з дробных (звычайна ме­нш за 1 см) паліпаў. Асновы паліпаў пагружаюцца ў цела калоніі, а іх кішэчныя поласці зя­за­ны паміж сабой. Шкілет калоніі складаецца з асобных элементаў — вапняковых спікул рознай формы (іголак, па­лачак, ве­рацён, лускавінак), у не­като­рых шкілет будуецца з рагавых пла­сцінак.

Пашырэнне правіць

Вядомы з пачатку мезазою. Выдзяляецца 3 ці 4 сучасныя атрады, у т.л. альцыянарыі, або мяккія каралы (Alcyonacea); гарганарыі, або рагавыя каралы (Helioporacea); марскія пёры (Pennatulacea).

Налічваецца каля 3000 відаў. Пашыраны пераважна ў марскіх водах трапічнага пояса. Найбольш вядомыя: карал чырвоны, або высакародны карал (Corallium rubrum), арганчык (Tubipora musica), гарганарыя (Annella mollis) і інш. 3 многіх вырабляюць упрыгожанні, сувеніры.

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажэнне палавое і бяслолае (пачкаванне). Кормяцца прасцейшымі, бактэрыямі, часцінкамі дэтрыгу і інш. Многія свецяцца. Калоніі прыгожыя, рознакаляровыя. Утвараюць каралавыя рыфы.

Зноскі правіць

Літаратура правіць