Васіль Іванавіч Ігнаценка

Васіль Іванавіч Ігнаце́нка (13 сакавіка 1961, в. Спярыжжа, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 13 мая 1986, Масква) — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, камандзір аддзялення 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове горада Прыпяць, Герой Украіны (2006).

Васіль Іванавіч Ігнаценка
Дата нараджэння 13 сакавіка 1961(1961-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1986(1986-05-13) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Унутраныя войскі МУС СССР[d]
Званне старшы сяржант
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн «За мужнасць» (крыж)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 сакавіка 1961 годзе ў вёсцы Спярыжжа Брагінскага раёна Беларусі. Бацькі — Іван Тарасавіч і Таццяна Пятроўна Ігнаценкі[1].

Пасля заканчэння Гомельскага вучылішча электратэхнікі працаваў па спецыяльнасці ў Бабруйску. На службу ў армію трапіў у адну з пажарных часцей Масквы, дзе захапіўся пажарнай справай. Пасля службы працаваў у спецыялізаванай ваенізаванай пажарнай часці № 6 горада Прыпяць. Старшы сяржант унутранай службы, майстар спорту СССР.

Васіль Ігнаценка прымаў непасрэдны ўдзел у тушэнні пажару на Чарнобыльскай АЭС уначы з 25 на 26 красавіка 1986 годзе. Ён быў у ліку першых пажарных, якія прыбылі на тушэнне пажару на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, у выніку атрымаў смяротную дозу радыеактыўнага апраменьвання. Перавезены на лячэнне ў Маскву ў шостую клініку Інстытута біяфізікі.

Памёр 13 мая 1986 годзе. Пахаваны ў Маскве на Міцінскіх могілках.

Памяць правіць

У культуры правіць

  • у міні-серыяле «Чарнобыль» («Chernobyl») 2019 года вытворчасці HBO (ЗША, Вялікабрытанія) Васіль Ігнаценка з’яўляецца адной з дзеючых асоб.

Узнагароды правіць

  • ордэн Чырвонага Сцяга (пасмяротна) — узнагароджаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1986 года «За мужныя і самаадданыя дзеянні, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў»[3];
  • Адзнака Прэзідэнта Украіны — крыж «За мужнасць» (пасмяротна) — узнагароджаны Указам Прэзідэнта Украіны ад 8 мая 1996 года «За асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС»[4];
  • Герой Украіны (пасмяротна, з уручэннем ордэна «Залатая Зорка») — узнагароджаны Указам Прэзідэнта Украіны ад 21 красавіка 2006 года «За гераічны подзвіг у імя жыцця цяперашніх і будучых пакаленняў, асабістую мужнасць і самаахвяраванне, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС»[5].

Зноскі

Спасылкі правіць