Васіль Іванавіч Качурка

Васіль Іванавіч Качурка (нар.27 верасня 1950, в. Стрыі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2003). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005), Міжнароднай акадэміі педагагічнай адукацыі (2009), Акадэміі эканамічных навук Украіны (2014). Рэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004—2021).

Васіль Іванавіч Качурка
Дата нараджэння 27 верасня 1950(1950-09-27) (73 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 верасня 1950 года ў вёсцы Стрыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1967 годзе скончыў Мінянскую сярэднюю школу Кобрынскага раёна.

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Аграномія», 1973; аспірантура, 1980; дактарантура, 2002).

Працаваў у калгасе імя Я. М. Свярдлова Горацкага раёна (1973—1976, галоўны аграном), на эксперыментальнай базе «Пагодзіна» (1976—1983, дырэктар), у Магілёўскім аблвыканкаме (1983—1984, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі), Магілёўскім абкаме КПБ (1984—1985, намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці), Крычаўскім гаркаме КПБ (1985—1990, першы сакратар), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1990—2004, агранамічны факультэт, дацэнт кафедры раслінаводства, з 1993 — дэкан факультэта). З 2004 па 2021 гады працаваў рэктарам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне энергазберагальных тэхналогій вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур (азімае і яравое трыцікале, азімая пшаніца, ячмень, соя), якія забяспечваюць высокую ураджайнасць зерня з высокімі тэхналагічнымі паказчыкамі.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2015), медаль «За працоўныя заслугі» (2009), граматы Савета Міністраў (2000), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці (2000), Міністэрства адукацыі (2010) Рэспублікі Беларусь, ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2009), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019) і інш[1].

Зноскі