Васіль Аляксандравіч Юшкевіч

ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік

Васіль Аляксандравіч Юшкевіч (28 лютага 1897, Вільня — 15 сакавіка 1951, Масква) — савецкі ваенаначальнік, генерал-палкоўнік (1945). Член КПСС з 1919.

Васіль Аляксандравіч Юшкевіч
Дата нараджэння 16 (28) лютага 1897(1897-02-28) (127 гадоў)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1951(1951-03-15)[1] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя (19151918)
 РСФСР (19191922)
 СССР (19221951)
Род войскаў РІА
РСЧА
Гады службы 19151951
Званне
Камандаваў 100-я стралковая дывізія
13-ы стралковы корпус
44-ы стралковы корпус
22-я армія (СССР)
31-я армія (СССР)
3-я ўдарная армія
Адэская ваенная акруга
Прыволжская ваенная акруга
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Беларус[2]. Нарадзіўся ў Вільні. У 1915 годзе скончыў 6 класаў камерцыйнага вучылішча і быў закліканы ў армію. Накіраваны ў Віленскае ваеннае вучылішча. У верасні 1915  года ў чыне прапаршчыка скончыў паскораны курс вучылішча, на той момант эвакуіраванага ў Палтаву.

Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне (камандзір узводу, роты). У Грамадзянскую вайну 1918—1920 камандаваў стралковай ротай, батальёнам, палком. Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага каманднага складу пры Ваеннай акадэміі ім. М. У. Фрунзэ (1926 і 1928), камандаваў стралковай дывізіяй і корпусам. У 1937 быў дарадчыкам у Іспаніі; удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку рэспубліканскага ўраду. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 камандаваў 44-м стралковым корпусам, затым 28 жніўня-19 кастрычніка 1941 — 22-й арміяй, 19 кастрычніка 194119 сакавіка 1942 — 31-й арміяй, затым у красавіку 1942 — красавіку 1944 зноў 22-й арміяй, у красавіку — жніўні 1944 — 3-й ударнай арміяй. Удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім і 2-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік абароны Мінска, бітвы пад Масквой. З кастрычніка 1944 года камандаваў войскамі Адэскай, у ліпені 1946 — лістападзе 1950 Прыволжскай ваеннай акругі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў (ад 1946).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава і Кутузава 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памяць правіць

У гонар Васіля Юшкевіча названая вуліца ў горадзе Паставы.

Зноскі

  1. а б в Юшкевич Василий Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Рэпрэсіі ў Чырвонай Арміі

Спасылкі правіць