Васіль Барысавіч Несцярэнка
Васіль Барысавіч Несцярэнка (нар. 10 сакавіка 1926, г.п. Красны Кут Луганскай вобласці, Украіна — 25 жніўня 2008, Беларусь[4]) — беларускі вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979).
Васіль Барысавіч Несцярэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 2008[2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, дзяржаўны дзеяч |
Навуковая сфера | фізіка і ядзерная энергетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[3] (1968) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Баўмана (цяпер Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт) (1958). У 1958—1962 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута рухавікоў АН СССР. У 1963—1965 гадах загадчык лабараторыі Інстытута цепла — і масаабмену АН БССР.
З 1965 годзе загадчык аддзела і намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1977—1987 гадах дырэктар Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1971—1987 гадах генеральны канструктар перасоўнай атамнай электрастанцыі «Памір».
З 1990 года дырэктар Інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белрад». У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1990—1994 гадах старшыня аб’яднанага экспертнага камітэта Беларусі, Украіны і Расіі.
Навуковая дзейнасць правіць
Працы ў галіне ядзернай энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі. Адзін з аўтараў прымянення дісацыіруючых цепланосьбітаў у ядзернай энергетыцы. Правёў цыкл даследаванняў па вывучэнні новых хімічна рэагуюць цепланосбітаў, па распрацоўцы і стварэнні метадаў разліку цеплафізічных уласцівасцяў, цеплаабмену, газадынамікі і тэхналогіі дісацыіруючых газаў, па аналізе цыклаў і схем ядзерных энергетычных установак, выяўленні тэхніка-эканамічных характарыстык атамных электрастанцый з рэактарамі на хуткіх нейтронах.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 15 манаграфій, больш як 320 вынаходстваў.
Узнагароды правіць
Дзяржаўная прэмія БССР (1986) за распрацоўку біятэхналогіі і стварэнне прамысловай вытворчасці рызатарфіну з прымяненнем радыяцыйнага спосабу стэрылізацыі субстрата і ўкараненне прэпарата ў сельскую гаспадарку Рэспублікі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1975), медалямі[5].
Асноўныя працы правіць
- Научно-технические основы применения диссоциирующих газов как теплоносителей и рабочих тел АЭС. — Мн., 1970.
- Схемы преобразования тепла АЭС на диссоциирующих газах. — Мн.,1975 (совм. с В. П. Бубновым).
- Теплообмен в ядерных реакторах с диссоциирующим теплоносителем. — Мн., 1980 (совм. с Б. Е. Тверковкиным).
- Чернобыльская катастрофа: причины и последствия. В 4 частях. — Мн., 1993 (на рус. яз.), 1997 (на англ. яз.).
- Масштабы и последствия катастрофы на Чернобыльской АЭС для Беларуси, Украины и России. — Мн., 1996.
- Чернобыльская катастрофа: радиационная защита населения. — Мн., 1997; Майнц (Германия), 1998.
- Состояние и динамика радиационного загрязнения продуктов питания детей Чернобыльской зоны Беларуси (совм. с А. Н. Девойно, А. А. Мухлаев, И. Э. Нестеренко).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Vasilij Borisovič Nesterenko // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ http://www.lalibre.be/debats/opinions/article/441496/mort-d-un-dissident.html
- ↑ а б Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015.
- ↑ У Мінску развітваюцца з беларускім вучоным-ядзершчыкам Васілём Несцярэнкам(недаступная спасылка)
- ↑ Васіль Барысавіч Несцярэнка
Літаратура правіць
- Несцярэнка Васіль Барысавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 535. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі правіць
- Васіль Барысавіч Несцярэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Памяти учёного. Нестеренко Василий Борисович (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)