Васіль Васілевіч Пашкевіч

Васіль Васілевіч Пашке́віч (29 снежня 1856 (10 студзеня 1857), в. Сямёнавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні — 14 ліпеня 1939) — расійскі і савецкі вучоны ў галіне пладаводства. Доктар біялагічных і сельскагаспадарчых навук (1934). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934). Акадэмік УАСГНІЛ (1935).

Васіль Васілевіч Пашкевіч
Дата нараджэння 29 снежня 1856 (10 студзеня 1857)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1939(1939-07-14)[1] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі РСФСР
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Васіль Пашкевіч

Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара Васіля Пашкевіча. Потым бацька служыў у Гаруцішках, дзе і прайшло дзяцінства Васіля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, але адмовіўся ад духоўнай кар’еры. Паступіў на аддзяленне прыродазнаўчых навук фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбугскага ўніверсітэта, які скончыў у 1882 годзе. Атрымаў адукацыю па біялагічнай спецыяльнасці, ужо студэнтам збіраў матэрыял беларускай флоры, магістарская дысертацыя «Очерк флоры цветковых растений Минской губернии» была адной з першых падобных навуковых прац датычна гэтай тэрыторыі. Потым таксама не губляў цікаўнасці да мясцовай флоры, зрабіў значны ўклад у яе навуковае апісанне. У 1880-я гады стажыраваўся ў Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Францыі, быў галоўным садоўнікам імператарскіх паркаў — спачатку працягам некалькіх гадоў кіраваў развіццём дэндрапарку «Сафіеўка» ва Умані Кіеўскай губерні[2], потым у Санкт-Пецярбургу. З 1894 года працаваў у Дэпартаменце земляробства Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцей. Калі стала пытанне, дзе атрымаць участак для жыцця і навуковай дзейнасці, В. В. Пашкевіч выбраў Гаруцішкі. Сядзіба пабудавана ў 1894 годзе за 200 м ад царквы, дзе служыў бацька. В. В. Пашкевіч лічыў яе «навуковай станцыяй», але мела і алею, абсаджаны сядзібны двор, да цяперашняга часу захавалася фрагментарна.

З 1922 года прафесар Петраградскага сельскагаспадарчага інстытута. Адначасова працаваў у Сельскагаспадарчым камітэце (пазней пераўтвораным ва Усесаюзны інстытут прыкладной батанікі і новых культур і ў 1930 годзе ва Усесаюзны інстытут раслінаводства)[2].

Навуковая дзейнасць правіць

В. В. Пашкевіч займаўся вывучэннем сартоў, даследаваннямі біялогіі цвіцення і пладанашэння пладовых культур. У 1926—1931 гг. пад яго кіраўніцтвам была сабрана і сістэмізавана вялікая колькасць мясцовых сартоў пладовых культур на тэрыторыі Беларусі. Сярод апублікаванага:

  • Орех лесной и его культура. — М., 1894;
  • Культура лекарственных растений. — СПб., 1894;
  • Плодоводство и огородничество в Минской губернии.
  • Общая помология или учение о сортах плодовых деревьев. — Л.; М., 1930.
  • Избранные сочинения по плодоводству. — М., 1959.

і інш.

Зноскі

  1. Пашкевич Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Имя на карте города Узды // Сайт ДУА «Узденская раённая гімназія»(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 156. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Пашкевіч Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 247. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Спасылкі правіць