Васіль Васільевіч Сазонаў

расійскі і беларускі архітэктар

Васіль Васільевіч Сазонаў (1850 — ?) — інжынер-архітэктар[1].

Васіль Васільевіч Сазонаў
Дата нараджэння 1850
Дата смерці невядома
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1850 годзе[1].

Першапачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай гімназіі Келера[1]. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1868 годзе і скончыў курс у 1873 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і чынам X класа[1].

У 1877 годзе атрымаў званне інжынер-архітэктара. Пры выпуску прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту  (руск.) Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі і ў хуткім часе прызначаны гарадскім архітэктарам у Нахічэвані-на-Доне[1]. Дзейнасць В. Сазонава складалася тут, галоўным чынам, у складанні чарцяжоў, праектаў і смет і ў назіранні за пабудовамі. Па скасаванні гэтай пасады, у 1878 годзе, В. Сазонаў зноў прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту і прызначаны членам камісіі па даследаванні гранітных радовішчаў на астравах Фінскага заліва і Ладажскага возера[1].

У хуткім часе прызначаны малодшым архітэктарам у пскоўскае будаўнічае аддзяленне. Тут В. Сазонаў амаль выключна праводзіў рамонтныя працы ў розных казённых і грамадскіх будынках. У 1883 годзе ён быў прызначаны там жа губернскім архітэктарам і ў тым жа годзе перайшоў на пасаду губернскага архітэктара ў Камянец-Падольскі[1]. Праз некаторы час, у 1884 годзе, прызначаны епархіяльным архітэктарам і з гэтых пор будаўнічая дзейнасць яго засяроджана была галоўным чынам на пабудове цэркваў у паветах Падольскай губерні. У якасці губернскага архітэктара В. Сазонаў ажыццяўляў капітальны рамонт Праскураўскага шасэ і працы па грамадзянскіх збудаваннях[1].

У 1886 годзе пераведзены губернскім архітэктарам у г. Магілёў і пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года[1]. За час з 1887 па 1892 год загадваў тут пабудовай мастоў, рамонтнымі працамі ў казённых будынках, а каля 1891-92 года праводзіў пабудову ў г. Гомелі[1].

Творчасць правіць

 
Царква Святога Карапета  (руск.)
 
Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў Мураваных Курылаўцах

Зноскі