Васіль Канстанцінавіч Ушакоў

Васіль Канстанцінавіч Ушакоў (22 ліпеня 1912, в. Тарай, Енісейская губерня, Расійская імперыя — 21 кастрычніка 1943, с. Канада, Мыроніўскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Васіль Канстанцінавіч Ушакоў
Дата нараджэння 22 ліпеня 1912(1912-07-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1943(1943-10-22) (31 год)
Месца смерці
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

 
Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Скончыў пяць класаў. У ліпені 1941 года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Ваяваў на Данскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Курскай бітве.

У кастрычніку 1943 года старшына мінамётнай батарэі 2-га мотастралковага батальёна 78-й гвардзейскай мотастралковай брыгады гвардыі старшына В. К. Ушакоў асабліва вызначыўся ў баях за пашырэнне плацдарма на правым беразе Дняпра ў раёне сяла Канада Мыроніўскага раёна Кіеўскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Васілю Канстанцінавічу Ушакову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаль «Залатая Зорка» (№ 3069).

Імем Героя названы вуліцы ў вёсцы Тарай і ў горадзе Канск.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі правіць