Васіль Максімавіч Русак

беларускі грамадска-палітычны дзеяч

Васі́ль Максі́мавіч Руса́к (23 сакавіка (4 красавіка) 1896, Ячава, цяпер Слуцкі раён, Беларусь — 23 жніўня 1954, ГУЛАГ[1]) — беларускі нацыянальны дзеяч, фалькларыст, выдавец. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

Васіль Максімавіч Русак
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, палітычны актывіст, фалькларыст, выдавец, прадпрымальнік, аграном, публіцыст
Дата нараджэння 23 сакавіка (4 красавіка) 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1954(1954-08-23) (58 гадоў)
Месца смерці
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Першая сусветная вайна правіць

 
Васіль Русак, 1919

Нарадзіўся 4 красавіка 1896 года ў вёсцы Ячава Слуцкай воласці. Прымаў удзел у Першай сусветнай вайне ў чыне прапаршчыка на Паўночным фронце. З 1917 года сябра Беларускай сацыялістычнай грамады, адзін з лідараў Беларускай рады беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту, удзельнік Беларускага вайсковага з’езда ў Віцебску. Удзельнік Усебеларускага з’езда ў Мінску (снежань 1917)[2].

У пачатку 1918 года працуе ў Беларускім камітэце Оршы, пазней вяртаецца на Случчыну, уключаецца ў дзейнасць культурніцкай арганізацыі «Папараць-Кветка». З траўня 1918 года ў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, уваходзіць у яе ЦК. Увосень таго ж года арыштаваны немцамі, пасля вызвалення ў снежні — адзін з арганізатараў «Саюза абароны краю». З прыходам бальшавікоў працаваў у валасных ды вясковых установах павета як выбраны ад сялянства, адначасова займаецца нацыянальна-культурнай працай[2].

Польская-савецкая вайна. Слуцкае паўстанне правіць

 
Пасведчанне БВК на імя Васіля Русака, 11 сакавіка 1921

У сакавіку 1919 года арыштаваны бальшавікамі, але праз месяц без выстаўлення абвінавачання выпушчаны пад заклад 3 тыс. рублёў, якія сабралі мясцовыя сяляне. Усё лета хаваўся ад ЧК у сялянскіх хатах. У час польска-савецкай вайны актыўны ўдзельнік антыпольскага падпольнага руху, сябра Слуцкага Беларускага нацыянальнага камітэта, кіраваў беларускім хорам «Папараць-Кветкі», разам з яе драматычнай дружынай ездзіў па павеце са спектаклямі, у якіх браў удзел як артыст пад псеўданімам Базыль Карусь.

У ліпені 1920 года, з вяртаннем савецкай улады, мабілізаваны ў Чырвоную армію, адбываў службу ў Слуцку. У лістападзе 1920 года, у часе з’езда Случчыны, абраны яго старшынёй, увайшоў у склад прэзідыума Рады Случчыны. Прымаў удзел у Слуцкім паўстанні 1920 года — камандзір Другога Грозаўскага палка[2]. У 1921 годзе інструктар Беларускай вайсковай камісіі (БВК), нелегальна вёў эсэраўскую агітацыю сярод беларускага батальёна БВК і беларускага сялянства Баранавіцкага павета[2]. Ратуючыся ад польскае дэфензівы, у траўні 1922 года ў Коўне (Літва) займаўся арганізацыяй партызанскіх аддзелаў на Віленшчыне супраць палякаў, звязаны з літоўскімі стралецкімі арганізацыямі[2].

Эміграцыя правіць

 
Васіль Русак, 1923 г.

У канцы 1922 года з рэкамендацыі прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі у Коўне выязджае на вучобу ў Чэхаславакію, дзе ўвосень 1923 года паступае ў Пражскую вышэйшую тэхнічную школу на агранамічны факультэт. У часе вучобы актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці беларускай эміграцыі: уваходзіць у Загранічную групу БПСР, адзін з кіраўнікоў Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый за граніцай і Заходняй Беларусі (АБСА), працуе ў Беларускім (Крывіцкім) культурна-асветным таварыстве імя Ф. Скарыны, супрацоўнічае з часопісам «Перавясла» ды інш. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі застаецца жыць у Празе[2].

Узяўшы шлюб з чэшскай дзяўчынай, паспяхова займаецца прадпрымальніцтвам. У 1931 годзе ўзначаліў Пражскі Беларускі нацыянальны камітэт, за свой кошт падрыхтаваў і выслаў у Лігу Нацый мемарандумы на французскай мове ў абарону нацыянальных і сацыяльных праў беларускага народа. У 1934 годзе выдаў на беларускай лацінцы «Biełaruski śpieŭnik», фундаваў выданне часопіса «Iskry Skaryny». У 1936 годзе разам з украінцамі-эмігрантамі арганізаваў у Празе сумесны беларуска-ўкраінскі фэст народнай песні. Улетку 1939 года выдаў на нямецкай мове інфармацыйную брашуру «Bielarus — Weissruthenien» з этнаграфічнай картай Беларусі[2].

Другая сусветная вайна. Арышт, смерць правіць

У 1941 годзе паводле асабістага праекта з дапамогай А. Жука выдаў паштоўкі з гербам Пагоня, які спалучаў беларускага вершніка і імянны знак Францішка Скарыны (сонца з маладзіком)[2].

У часе нацысцкай акупацыі Прагі хаваў у сябе дзве яўрэйскія сям’і, дапамог ім атрымаць пасведчанні, што яны беларусы[1][2]. Быў запрошаны на Другі Усебеларускі кангрэс у Менску, аднак удзелу ў ім не прыняў. У час візіту ў Менск сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Кастусём Езавітавым, Міхасём Гузоўскім[3].

2 чэрвеня 1945 года арыштаваны ў Празе савецкай контрвыведкай за «антысавецкую дзейнасць у эміграцыі», 2 чэрвеня 1946 года Ваенным трыбуналам войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларускай вайсковай акругі асуджаны на 10 гадоў лагераў[2]. Памёр у лагеры 23 жніўня 1954 года[1].

Зноскі

  1. а б в Міхась Скобла. Уладзімер Ляхоўскі: У Слуцкім паўстанні сацыяльны чыннік супаў з нацыянальным. Радыё Свабода (28 лістапада 2014). Праверана 4 снежня 2014.
  2. а б в г д е ё ж з і Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — 2-ое выд., дапрац. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — С. 295—296. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3.
  3. Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — 2-ое выд., дапрац. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — С. 268. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3.

Літаратура правіць

  • Ляхоўскі У. Русак Васіль Максімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 134. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Ляхоўскі У. Слуцкі фронт збройнага змагання за незалежную Беларусь: Новыя Крыніцы: Ліст Васіля Русака Кастусю Езавітаву // Спадчына. 1995. № 6.
  • Ляховский, В. В. «Не палите мои здабытки огнем…» Судьба и «дело» слуцкого повстанца В. Русака на фоне политических событий первой половины ХХ ст. / В. В. Ляховский // От «Германской» к Гражданской: становление корпуса народных вожаков русской смуты. — Москва, «АИРО-XXI», 2014. — С. 246—275.
  • Ляховский В. В. Василий Максимович Русак / В. В. Ляховский // Вожаки и лидеры Смуты 1918—1922 гг. Биографические материалы / сост. и науч. ред. А. П. Посадский. — Москва: АИРО-XXI, 2017. — 592 с.

Спасылкі правіць