Васіль Мікалаевіч Герасімаў

старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі

Васіль Мікалаевіч Герасімаў (нар. 10 верасня 1975, Мінск, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (з 2021).

Васіль Мікалаевіч Герасімаў
Сцяг Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Сцяг
з 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Іван Станіслававіч Тэртэль
Нараджэнне 10 верасня 1975(1975-09-10) (48 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць правазнавец, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 10 верасня 1975 года ў Мінску.

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 1997 годзе пачаў працоўную дзейнасць на пасадзе галоўнага спецыяліста аддзела заканадаўства Упраўлення заканадаўства і міжнародных адносін Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, у 1999 годзе прызначаны начальнікам гэтага аддзела, у 2000 годзе — начальнікам Упраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага гаспадарчага суда.

У 2003—2012 гадах працаваў начальнікам галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у 2012—2016 гадах — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

У 2016 годзе прызначаны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці, у 2017 годзе — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці.

18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1].

З 3 верасня 2020 года выконваў абавязкі старшыні КДК. 26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[2].

18 снежня 2023 года Герасімава дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну[3]. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя[4], а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[5].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. У Комитета госконтроля новый «старый» руководитель Архівавана 31 студзеня 2021.
  2. «Малайцы, і далей трэба дзейнічаць» — Лукашэнка пры назначэнні Герасімава пахваліў КДК за аператыўнасць
  3. ЭЗ прыняў 12-ы пакет санкцыяў адносна Расеі і Беларусі, у сьпісе 12 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. Беларуская служба Радыё «Свабода» (18 снежня 2023). Праверана 2 сакавіка 2024.
  4. Швейцарія приєдналася до 12-го пакета санкцій ЄС проти Росії (укр.). Еўрапейская праўда (22 снежня 2023). Праверана 2 сакавіка 2024.
  5. Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (8 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 3 лютага 2022.