Васіль Паўлавіч Салаўёў-Сядой

Васіль Паўлавіч Салаўёў-Сядой (сапраўднае прозвішча — Салаўёў; 12 [25] красавіка 1907, Санкт-Пецярбург — 2 снежня 1979, Ленінград) — савецкі кампазітар. Народны артыст СССР (1967). Лаўрэат Ленінскай (1959) і двух Сталінскіх прэмій другой ступені (1943, 1947). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Дэпутат ВС СССР 3-5 скліканняў (1950—1962). Старшыня СК РСФСР з 1962 года.

Васіль Салаўёў-Сядой
руск.: Василий Соловьёв-Седой
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Васіль Паўлавіч Салаўёў-Сядой
Дата нараджэння 12 (25) красавіка 1907(1907-04-25)
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург,
Расійская імперыя
Дата смерці 2 снежня 1979(1979-12-02) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты фартэпіяна
Жанры песня, аперэта і балет
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1975
Ордэн Леніна  — 1957 Ордэн Леніна  — 1971 Ордэн Леніна  — 1975 Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1945
Народны артыст СССР— 1967 Ленінская прэмія Сталінская прэмія — 1943 Сталінская прэмія — 1947
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

В. П. Салаўёў нарадзіўся 12 (25) красавіка 1907 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1936 годзе скончыў ЛДК імя М. А. Рымскага-Корсакава. Аўтар балета «Тарас Бульба» (1940, 2-я рэд. 1955), аперэты «Самае запаветнае», музычных камедый, больш за 400 песень (у тым ліку «Падмаскоўныя вечары»), музыкі да кінафільмаў і радыёспектакля. В. П. Салаўёў-Сядой памёр 2 снежня 1979. Пахаваны ў Ленінградзе на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі правіць