Васіль Рыгоравіч Доркін

Васі́ль Рыго́равіч До́ркін (14 жніўня 1908, в. Канаеўка Пензенскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Гарадзішчанскі раён Пензенскай вобласці8 лістапада 1983[2]) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога прамысловага выканаўчага камітэта (19631964), рэктар Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Кандыдат гістарычных навук. Член УКП(б)[1].

Васіль Рыгоравіч Доркін
Сцяг Старшыня Гродзенскага прамысловага аблвыканкама
снежань 1963 — студзень 1964
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Маладзечанскага аблвыканкама
красавік 1954 — красавік 1955
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Пётр Краскоў
Пераемнік Павел Барысаў
Сцяг Першы сакратар Маладзечанскага абласнога камітэта КПБ
1951 — красавік 1954
Папярэднік Іван Клімаў
Пераемнік Сяргей Восіпавіч Прытыцкі
Сцяг Першы сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта КП(б)Б
1950 — 1951
Папярэднік Фёдар Сіляеў
Пераемнік С. Г. Сямёнаў
Сцяг Другі сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта КП(б)Б
1947 — 1950
Нараджэнне 14 (27) жніўня 1908
Смерць 8 лістапада 1983(1983-11-08) (75 гадоў)
Партыя УКП(б) (з 1929)[1]
Адукацыя Куйбышаўскі педагагічны інстытут (1941)
Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1948)
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Біяграфія правіць

У 1930-я гады абіраўся сакратаром партыйных арганізацый фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік», Чаадаеўскага саўгаса, быў дырэктарам сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі.

У часы Вялікай Айчыннай вайны на партыйнай рабоце ў Пензенскай вобласці.

У 19441946 гадах пасля вызвалення Беларусі на пасадзе 3-га сакратара Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, пасля два гады знаходзіўся ў рэзерве ЦК КП(б)Б.

З 1947 года ў Брэсцкім гарадскім камітэце КП(б)Б на пасадзе другога сакратара, з 1950 года — першы сакратар.

З пачатка 1951 года быў на пасадзе першага сакратара Маладзечанскага абкама КП(б)Б, з красавіка 1954 года — старшыня Маладзечанскага аблвыканкама.

З 1956 па студзень 1963 года — інспектар ЦК КПБ.

Са студзеня 1963 па снежань 1964 года — старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.

У 1964 годзе загадам міністра вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР Міхаіла Дарашэвіча прызначаны рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна[3].

Кандыдат у члены ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР[3].

Зноскі

Спасылкі правіць