Васіль Сямёнавіч Чурумаў

Васіль Сямёнавіч Чурумаў (3 сакавіка 1918 г., Міхайлаўка — 5 мая 1945 года, на тэрыторыі Чэхаславакіі, пахаваны ў г. Угерске-Градзіштэ) — гвардыі старшы сяржант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). Памочнік камандзіра ўзвода 221-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт).

Васіль Сямёнавіч Чуюмаў
Василий Семёнович Чуюмов
Дата нараджэння 3 сакавіка 1918(1918-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1945(1945-05-05) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў стралковыя войскі
Гады службы 19381940, 19411945
Званне
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Бітвы/войны Савецка-фінляндская,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 сакавіка 1918 года ў вёсцы Міхайлаўка, цяпер горад у Валгаградскай вобласці, у сям’і селяніна. Рускі. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў у калгасе, затым на Ленінградскім заводзе «Электрасіла».

У Чырвонай Арміі ў 1938-40 і з чэрвеня 1941 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў.

На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з верасня 1941 года. Вызначыўся 28 верасня 1943 года пры фарсіраванні Дняпра, першым з узначаленага ўзвода пяхоты пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Вялле (Брагінскі раён Гомельскай вобласці) і з боем заняў першыя варожыя акопы. Узвод адбіў некалькі контратак праціўніка, чым садзейнічаў фарсіраванню Дняпра батальёнам.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года Чурумаву Васілю Сямёнавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Загінуў 5 мая 1945 года ў баях на тэрыторыі Чэхаславакіі. Пахаваны ў горадзе Угерске-Градзіштэ. Імем Героя названа вуліца ў Міхайлаўцы[2]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Волгоградцы — Герои Советского Союза. Волгоград, 1968. / стр. 147.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Миск, 1984. / с. 576.
  • Бондаренко А. С., Бородин А. М. (руководитель группы), Логинов И. М., Меринова Л. Н., Науменко Т. Н., Новиков Л. Н., Смирнов П. Н. Пока билось сердце // Герои-волгоградцы / Литературная обаработка В. И. ефимова, В. И. Псурцева, В. Р. Слобожанина, В. С. Смарогинского; вступление А. С. Чуянов. — Волгоград: Нижне-Волжское издательство, 1967. — С. 447—449. — 471 с. — 25 000 экз.

Спасылкі правіць

Васіль Сямёнавіч Чурумаў на сайце «Героі краіны»