Васіль Сяргеевіч Арсеньеў

беларускі і рускі юрыст, гісторык і спецыяліст па генеалогіі, архівіст, дзяржаўны служачы

Васіль Сяргеевіч Арсеньеў (вядомыя псеўданімы: А.; А-в, В.; А-ев, В.; Ар-в, В.; Арс., Вас.; Архипов, В.; В.; В. А.; Член кружка; 14 (26) сакавіка 1883, Сафія, Балгарыя — 22 снежня 1947, Парыж, Францыя) — беларускі і рускі юрыст, гісторык і спецыяліст па генеалогіі, архівіст, дзяржаўны служачы[1].

Васіль Сяргеевіч Арсеньеў
Дата нараджэння 14 (26) сакавіка 1883
Месца нараджэння Сафія, Балгарыя
Дата смерці 22 снежня 1947(1947-12-22) (64 гады)
Месца смерці Парыж, Францыя
Бацька Сяргей Васілевіч Арсеньеў[d]
Род дзейнасці архівіст, юрыст, гісторык, генеалог
Навуковая сфера гісторыя, генеалогія

Біяграфія правіць

Быў сынам вядомага дыпламата  (руск.) і пляменнікам старэйшага захавальніка  (руск.) Аружэйнай палаты Маскоўскага крамля[1].

У 1901 г. скончыў з залатым медалём гімназічны курс Маскоўскага ліцэя цэсарэвіча Мікалая, а ў 1904 г. — юрыдычны факультэт гэтай жа ўстановы. З 1904 г. знаходзіўся на дзяржаўнай службе ў Тульскім губернскім праўленні. У 1908 г. пераведзены ў Віцебск на пасаду саветніка губернскага праўлення.

Быў адным з ініцыятарам стварэння Віцебскай губернскай вучонай архіўнай камісіі і стаў яе першым старшынёй (ён займаў пасаду саветніка Віцебскага губернскага праўлення)[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Апублікаваў архіўныя матэрыялы пра знаходжанне ў Віцебску пісьменніка І. І. Лажачнікава  (руск.), пра генерала І. Міхельсона; біяграфіі удзельнікаў баёў пад Астроўна  (руск.) (Віцебская вобласць) у 1812 годзе і інш. Склаў пакаленны роспіс «Род дваран Арсеньевых, 1389—1901»[1].

Зноскі

  1. а б в Арсеньев, Василий Сергеевич (архивист ; генеалог ; 1883—1947) (руск.)
  2. Самоквасов, В. Я. Архивное дело в России. Кн. 1. С. 36).

Літаратура правіць

  • Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. Т. 4 / И. Ф. Масанов. — Москва, 1960. (руск.)
  • Личный состав Витебской ученой архивной комиссии к 31 мая 1910 года / В. С. Арсеньев. ― Витебск, 1910. (руск.)
  • Падліпскі, А. М., Шумейка, М. Ф. Арсеньеў Васіль Сяргеевіч / А. М. Падліпскі, М. Ф. Шумейка // Архівісты Беларусі: біябліяграфічны даведнік / Камісія па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, БелНДІДАС; склад.: С. У. Жумар, М. Ф. Шумейка; навук. рэд.: У. І. Адамушко, В. У. Бірукова. — Мн.: БелНДІДАС, 2006. — 253 с. — ISBN 985-6733-12-X.
  • Падліпскі, А. М. Арсе́ньеў Васіль Сяргеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 157. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.