Васіль Фёдаравіч Клебановіч
Васі́ль Фёдаравіч Клебано́віч (7 студзеня 1929, м. Грэск, Слуцкі раён — 2009) — беларускі глебазнавец.
Васіль Фёдаравіч Клебановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2009 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | глебазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1958 года працаваў у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1970—1978 гадах на пасадзе загадчыка аддзелам баніціроўкі глебы, у 1958—1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік сектара методыкі картаграфавання і баніціроўкі глебы.
Навуковая дзейнасць правіць
Сярод апублікаванага:
- Качественная оценка земель в колхозах и совхозах БССР. — 2 изд. — Мн., 1977. (у сааўтарстве);
- Качественная оценка кормовых ресурсов угодий Белорусской ССР (разам з А. Ц. Шарай) // Кормопроизводство, 1979, вып. 20.
Узнагароды правіць
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі за цыкл прац па вывучэнні глеб БССР, выдадзеных разам з іншымі аўтарамі ў 1968—1974 гадах. У тых працах абагульнены вялікі фактычны матэрыял, атрыманы пры буйнамаштабных глебава-геабатанічных даследаваннях, а таксама матэрыял па вывучэнні ўмоў, якія уплываюць на фармаванне глеб краіны [1].
Зноскі
- ↑ Институту почвоведения и агрохимии НАН Беларуси — 75 лет. Весці Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі. Сэр. аграрных навук. 2006. № 2. (руск.)
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 30.