Васіль Якаўлевіч Ерашэнка

Васі́ль Я́каўлевіч Ерашэ́нка (31 снежня 1889 (12 студзеня 1890), слаб. Абухоўка, Старааскольскі павет, Курская губерня, Расійская імперыя — 23 снежня 1952, в. Абухоўка, Старааскольскі раён, Курская вобласць, РСФСР, СССР) — эсперантыст, пісьменнік сімваліст, паэт, музыкант, педагог. Літаратурныя творы пісаў на эсперанта і японскай мове.

Васіль Якаўлевіч Ерашэнка
Василий Яковлевич Ерошенко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 студзеня 1890(1890-01-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1952(1952-12-23)[1] (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, эсперантыст, перакладчык, выкладчык універсітэта, музыкант, педагог
Мова твораў эсперанта, японская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
1921 год Харбін

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Страціў зрок у дзяцінстве. У 1899—1908 гадах вучыўся ў Маскоўскай школе для сляпых дзяцей, гуляў у Маскоўскім аркестры сляпых. Сустрэча з эсперантысткай Ганнай Шарапавай адкрывае для таленавітага юнака новыя перспектывы. Пасля вывучэння міжнароднай мовы эсперанта, ён накіроўваецца ў 1912 годзе ў Англію, дзе вучыцца ў Каралеўскім інстытуце сляпых, а потым, у 1914 годзе ў Японію, дзе вучыцца ў Такійскай школе сляпых. У Японіі знаёміцца з шэрагам вядомых літаратараў, журналістаў, рэвалюцыянераў. У прыватнасці, яго сябрам быў японскі драматург Акіта Удзяку. Пасля вывучэння японскай мовы, публікаваў у японскіх часопісах свае казкі і нарысы. Пасля сустрэчы з Агнэс Александэр зацікавіўся рэлігіяй Бахаі і быў першым перакладчыкам «Запаветных слоў» Бахаулы на эсперанта.

У 1916—1919 гадах жыў і працаваў у Сіаме, Бірме, Індыі. У 1919 годзе вярнуўся ў Японію, адкуль быў высланы ў 1921 годзе з-за падазрэнняў у прыхільнасці да бальшавізму. Прыбыў ва Уладзівасток, але з-за Грамадзянскай вайны не здолеў выехаць з Далёкага Усходу. У 1921—1923 гадах жыве і працуе ў Кітаі. Выкладаў эсперанта ў Пекінскім універсітэце, быў знаёмы з шэрагам кітайскіх пісьменнікаў, найперш з класікам кітайскай літаратуры Лу Сінем, які напісаў пра Ерашэнку нарыс і перакладаў яго творы на кітайскую мову. У 1923 годзе прыехаў з Кітая ў Германію, дзе ўдзельнічаў у кангрэсе эсперантыстаў у Нюрнбергу. З 1924 па 1929 жыў у Маскве.

У 1929—1930 гадах здзяйсняе падарожжа на Чукотку. Да 1935 года жыве і працуе ў Ніжнім Ноўгарадзе і Маскве. У 1935 годзе заснаваў першую ў Туркменіі школу для сляпых каля горада Мары, дзе застаецца да 1945 года. У 1946—1948 гадах настаўнік Маскоўскай школы для сляпых дзяцей. У 1949—1951 жыве і працуе ў Ташкенце. У 1952 годзе смяротна хворы на рак, пераязджае ў Абухоўку, дзе працуе над апошняй кнігай. Вялікія архівы пісьменніка ў розны час і пры розных абставінах былі знішчаны.

Творы Ерашэнкі, створаныя ў Японіі і Кітаі, якія зрабілі яго вядомым у гэтых краінах, у СССР не перакладалі да 1962 года. Пра Васіля Ерашэнку напісана кніга «Чалавек, які ўбачыў свет», аўтар Аляксандр Харкаўскі.

Творы Ерашэнкі правіць

На рускай мове правіць

  • Встречи на Чукотке. — «Жизнь слепых». 1930, № 7-8.
  • За что сражаются слепые за рубежом. — «В ногу со зрячими». 1931, № 1, с. 31-32
  • Заграничное путешествие слепого эсперантиста В. Ерошенко (Пераклад з эсперанта А. Шарапавай. — «La Ondo de Esperanto». 1913, № 1, с. 7-10 (паралельны тэкст на эсперанта)
  • Избранное. М. 1977 (пер. з японскай, кітайскай моў і эсперанта)
  • Колыбельная. — «Жизнь слепых» 1968, № 12, с. 33 (пераклад з эсперанта К. Гусева).
  • Любоў да людзей. — «Жизнь слепых». 1968, № 12, С. 38 (пераклад з эсперанта К. Гусева)
  • Под дубиной миллиардеров. — «В ногу со зрячими». 1932, № 3, с. 21-22.
  • Сердце орла. Белгород, 1962 (пераклад з кітайскай, японскай моў і эсперанта; уключае ўспаміны пра Ерашэнку).
  • Странички из моей школьной жизни. — «Путь Октября», 12.XI.1961, 17.XI.1961, 19.XI.1961, 22.XI.1961 (пераклад з эсперанта).
  • Счастливое детство. — «Жизнь слепых». 1938, № 19, с.53-55.
  • Тот, кому суждено жить. — «Белгородская правда»", 11.I.1970 (пераклад з эсперанта).
  • Трагедия цыплёнка. — «Призыв». 1968, № 1, с. 19 (пераклад з кітайскай мовы).
  • Трёхходовая шахматная задача. «Собеседник». Вып. 2. Воронеж, 1973 (пер. з эсп.).
  • Чукотская элегия. — «Собеседник». Вып.2. Воронеж, 1973 (пер. з эсп.).
  • Цветок справедливости. — «Призыв». 1968, № 1, с 16-18 (пераклад з кітайскай мовы)

Выданне перакладаў на украінскую мову правіць

  • Василь Єрошенко. Квітка справедливості. Київ, Молодь, 1969.
  • Василь Єрошенко. Казки та легенди. Київ, Видавець Карпенко, 2004, 2006

На японскай мове правіць

  • Поўны збор твораў Ерашэнкі. Е. 1-3. Токіа, 1969.
  • Бірманскае паданне. — «Сенэн Курабу». 1920—1921.
  • Грушавае дрэва (Новыя дзіцячыя казкі). — «Асахі» 16-22.1.1921.
  • Дзень усеагульнага міра. — «La Movado». 1972, № 254, с. 4-5; № 255, с. 6-7 (паралельны тэкст на эсперанта).
  • Дождж ідзе. — «Васэда бунгаку». 1916, № 1.
  • Нататкі аб высылцы з Японіі. — «Кайдзо». 1922, верасень.
  • Збан мудрасці. — «Сэнэн Курабу». 1920—1921.
  • Сусветны пажар ці вар’ят у начы. — «Кайхо». 1922, май.
  • Мудрэц-Час. — «Варэра». 1923, студзень.
  • Вежа, якая падае. — «La Movado»? № 248—252
  • Апошні енк. Токіа, 1921.
  • Песня заранка. Токіа, 1921
  • Для чалавецтва. Токіа, 1924
  • Апавяданне папяровага ліхтарыка. — «Кібо». 1916, № 1
  • Апавяданні Вітамайтала (Папулярныя індыйскія лягенды). — "Сенэн Курабу. 1920—1921.
  • Апавяданні Ерашэнкі. Токіа, 1970 (паралельны тэкст на эсперанта).
  • Марнатраўства марскога цмока. — «Варэра». 1920, кастрычнік.
  • Самаадданая смерць бязбожніка. — «Варэра». 1920. снежань
  • Краіна Вясёлкі. — «Варэра». 1921. ліпень
  • Дзіўны кот. — «Варэра», 1921, сакавік.
  • Цесная клетка. — «Кайдзо». 1921, ліпень
  • Каля балота. — «La Movado». 1972, № 264, с. 9-11; № 265, с. 8-10 (паралельны тэкст на эсперанта).
  • Кветка справядлівасці. — «Танэмаку хіто», 1922, люты.
  • Чукоцкая элегія. — «La Movado». 1970, № 230, с. 5 (паралельны тэкст на эсперанта)

На кітайскай мове правіць

  • Казкі. Шанхай, 1922

На эсперанта правіць

  • Eroŝenko V. Ĝemo de unu soleca animo/ Ŝanhajo? 1923. Enkonduko de Hujucz.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.

Спасылкі правіць