Ватрослаў Лісінскі

Ватрослаў Лісі́нскі (харв.: Vatroslav Lisinski, сапраўднае імя Ігнац Фукс (ням.: Ignaz Fuchs); 8 ліпеня 1819, г. Заграб — 31 мая 1854, г. Заграб) — харвацкі кампазітар; буйнейшы прадстаўнік харвацкай музыкі, звязаны з рухам «ілірызму» — уздыму грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Харватыі ў 18301840-я гг.). Музыцы вучыўся ў 18471850 гадах у Заграбе і Празе.

Ватрослаў Лісінскі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 ліпеня 1819(1819-07-08)[1][2][…] ці 3 жніўня 1819(1819-08-03)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1854(1854-05-31)[3][4][…] (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, акадэмічны музыкант
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць правіць

У творчасці апіраўся на нацыянальную народна-песенную аснову. Аўтар першай нацыянальнай рамантычнай оперы «Любоў і злосць» (паст. 1846). Сярод іншых твораў: опера «Порын» (1851, паст. 1897), 7 уверцюр, у т.л. «Югаславенская» (1848) і «Белона» (1849), п'есы для аркестра, для фартэпіяна, вакальныя творы, у т.л. хары a cappella, песні, апрацоўкі народных мелодый.

Ушаванне памяці правіць

Імем Лісінскага названа Канцэртная зала імя Ватрослава Лісінскага ў Заграбе.

Зноскі

  1. Vatroslav Lisinski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vatroslav Lisinski // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Dr. Constant v. Wurzbach Lisinský, Vatroslav // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 15. — S. 238.
  4. Vatroslav Lisinski // Hrvatski biografski leksikon — 1983.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць