Ватыканская пінакатэка

Ватыканская пінакатэка (італ.: Pinacoteca Vaticana) — адзін з музеяў Ватыкана.

Ватыканская пінакатэка
Pinacoteca Vaticana
Заснаваны XVIII стагоддзе (калекцыя)
19.03.1908 (адкрыты для публікі)
27.10.1932 (будынак)
Заснавальнік Пій XI
Адкрыты 27 кастрычніка 1932
Месцазнаходжанне Ватыкан
Адрас Viale Vaticano, Città del Vaticano
Дырэктар Barbara Jatta[d]
mv.vatican.va/2_IT/pages…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ватыканская пінакатэка (калекцыя твораў жывапісу, адкрытая для наведвання публікі) была заснавана Папам Піем VI у другой палове XVIII стагоддзі. У 1797 годзе шматлікія з карцін былі адпраўлены па загаду Напалеона Банапарта ў Парыж. У 1815 годзе на Венскім кангрэсе было прынята рашэнне вярнуць карціны ў Ватыкан.

Карціны ватыканскай пінакатэкі размяшчаліся ў папскіх пакоях, неаднаразова перамяшчаючыся з аднаго памяшкання ў іншае, датуль, пакуль не былі размешчаны ў адным з крылаў Бельведэрскага палаца, дзе 19 сакавіка 1908 года адбылося ўрачыстае адкрыццё пінакатэкі для публікі. У 1932 годзе для пінакатэкі па заказе Папы Пія XI быў пабудавана новы будынак (архітэктар Л. Бельтрамі), дзе яна размяшчаецца па сённяшні дзень. Адкрыццё пінакатэкі ў новым будынку адбылося 27 кастрычніка 1932 года.

У пінакатэцы Ватыкана прадстаўлены галоўным чынам працы італьянскіх майстроў, а таксама набытая Папам Піем X калекцыя візантыйскага мастацтва, працы мастакоў з іншых краін нешматлікія. Усяго ў зборы прадстаўлена каля 460 карцін XII—XIX стагоддзяў, размешчаных у 18 залах пінакатэкі ў храналагічным парадку. Па традыцыі ў зборы прысутнічаюць толькі карціны на рэлігійныя тэмы.

Рафаэль. Дабравешчанне

Залы правіць

Зала I (XII—XV стст.): Сярэднявечныя сіенская, умбрыйская і тасканская школы. Працы Нікола і Джавані.

 
Трыпціх Стэфанескі

Зала II (XIII—XV стст.): Прадстаўлены карціны сіенскіх мастакоў трэчэнта, Джота дзі Бандонэ (12671337) і вучняў: трыпціх Стэфанескі (13301335 гг.); Сімонэ Марціні, Бернарда Дадзі («Мадонна»), П'етра Ларэнцэці.

Зала III (XV ст.): Фларэнційскі жывапіс часоў Рэнесансу: працы Фра Беата Анжаліка (13871455): Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам (каля 1435), Сцэны з жыцця Св. Мікалая (1437 г.), Святы Францыск Асізскі атрымлівае стыгматы (каля 1440 г.); Філіпа Ліпі: «Шлюб Маці Божай», «Мадонна» працы Беноца Гацолі.

 
Мелоца дзі Форлі

Зала IV (XV—XVI стст.) Фрэска Мелоца дзі Форлі — «Сікст IV засноўвае Ватыканскую бібліятэку», фрагменты мазаікі апсіды з царквы Санці-Апастолі.

Зала V (XV ст.): Эрколе дэ Раберці; Лукас Кранах Старэйшы — «П'ета».

Зала VI (XV ст.): Паліпціхі; «П'ета» працы Карла Крывелі, Антоніа Віварыні.

Зала VII (XV—XVI стст.) П’етра Перуджына (каля 14521523): «Мадонна з немаўлём і святымі» (14951496 гг.), «Уваскрэсенне» (14991500 гг.), «Св. Бенедыкт»; Пінтурык'ё — «Укаранаванне Марыі».

Зала VIII (XVI ст.): Рафаэль Санці (14831520): «Мадонна дзі Фалінья» (1511 г.), «Ператварэнне» (15191520 гг.), «Укаранаванне Марыі» (15021504 гг.), «Св. Пётр» (15131514 гг.), «Св. Павел» (15131514 гг.), (каля 14901576 гг.): «Партрэт дожа Нікола Марчэла» (каля 1474 г.), «Мадонна з немаўлём і святымі» (Мадонна дзі Сан Нікола дэі Фрары) (15331535 гг.); Таксама габелены па эскізах Рафаэля.

 
«Св. Еранім»
 

Зала IX Знаходзяцца творы Леанарда да Вінчы (14521519): няскончаная карціна Св. Еранім (каля 1482 г.) і мастакоў XV—XVI стст., напрыклад, венецыянскага мастака Джавані Беліні: «Аплакванне Хрыста Св. Іосіфам Арымафейскім, Нікадзімам і Марыяй Магдалінай»;

Зала X (XVI ст.): Школа Рафаэля і венецыянскі жывапіс; Тыцыян: «Святы Мікалай і Мадонна»; Паала Веранезэ (1528—1588 гг.): «Бачанне святой Алены» (каля 1570 г.), «Алегорыя»; Бардонэ.

Зала XI (канец XVI ст.): Федэрыка Барочы: «Дабравешчанне»; Джорджа Вазары.

 
Рэні

Зала XII (XVII ст.): Жывапіс у стылі барока Дамінічына, Гуерчына: «Святая Марыя Магдалена»; Нікаля Пусэна (1594—1665 гг.): «Пакутніцтва святога Эразма», Караваджа (15731610): «Здыманне з крыжа»; Гвіда Рэні (15751642): «Распяцце Святога Пятра», «Святы Матфей і анёл».

Зала XIII (XVII ст.): П'етра дзі Картона — «Мадонна і Святы Францыск»; Рыбера.

Зала XIV (XVII ст.): Нідэрландскія і фламандскія майстры: Нікаля Пусэн, Жак Куртуа: «Бітва»; Барталомэ Эстэбан Мурыльё.

Зала XV (XVIII ст.): Партрэты. Джузэпэ Марыя Крэспі: «Папа Бенедыкт XIV»; Томас Лорэнц: «Георг IV» (1816 г.); Тыцыян; Пампеа Батоні: «Папа Пій VI», Карла Марата: «Папа Клімент IX».

Зала XVI (XIX ст.): Петэр Венцэль;

Зала XVII (XVII ст.): анёлы Джавані Ларэнца Берніні;

Зала XVIII (XV—XVI стст.) абразы і мазаіка;

Літаратура правіць

  • Pomella, Andrea. Vatikanische Museen. — Vatikan: Italia Editrice, 2007. — ISBN 978-3-7954-1947-9.
  • Ralf van Bühren: Kunst und Kirche im 20. Jahrhundert. Die Rezeption des Zweiten Vatikanischen Konzils (Konziliengeschichte, Reihe B: Untersuchungen), Paderborn: Verlag Ferdinand Schöningh 2008, ISBN 978-3-506-76388-4
  • Orazio Petrosillo: La città di Pietro. Storia, arte e tesori, Città del Vaticano, 2002

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць