Вах (руск.: Вах) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, правы прыток ракі Об.

Вах
руск. Вах
Характарыстыка
Даўжыня 964 км
Басейн 76 700 км²
Расход вады 665 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Верхне-Сымскае балота[1]
 • Вышыня 170[1] м
 • Каардынаты 61°18′10,79″ пн. ш. 85°41′20,76″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 • Месцазнаходжанне за 1730 км ад вусця Обі[2]
 • Каардынаты 60°48′55,80″ пн. ш. 76°47′17,52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Об
Краіна
Рэгіён Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
Код у ДВР 13011000112115200036930
physical
Вах
Вах
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 964 км. Плошча вадазбору 76 700 км². Сярэдні расход вады ў вусці 665 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 20,988[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў Верхне-Сымскім балоце на Вах-Кецкім узвышшы на вышыні 170 м[1]. Працякае ў напрамку з усходу на захад па Заходне-Сібірскай раўніне (па Сярэднеобскай і Вахскай нізінам). Упадае ў Об за 1730[2] км ад яе вусця. Агульнае падзенне ракі складае 135[1] м. Даліна ракі трапецападобная. Шырыня даліны ад 0,5 (у вярхоўі) да 8—10 км. Схілы даліны маюць вышыню 10—15 (месцамі да 40)[1] м. Пойма Ваха двухбаковая, са шматлікімі старычнымі азёрамі і звілістымі пратокамі. Жыўленне ракі пераважна снегавое[1]. Рэчышча звілістае, шырынёй ад 10—15 да 600 м.

Басейн ракі Об

Рака мае 405 прытокаў даўжынёй больш за 10 км[1]. Асноўныя прытокі: Кулынігол, Сабун, Калек’ёган (правыя), Мёгтыг’ёган (левы). Рака суднаходная на адлегласці 432[2] км ад вусця. На рацэ знаходзяцца горад Ізлучынск, пасёлкі Вахск, Лар’як.

У 2014 годзе адкрыты новы мост праз раку, частка Паўночнай шыротнай магістралі[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 82. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць

Пантонны мост праз раку Вах у 2010 годзе