Вахау — участак даліны Дуная паміж гарадамі Мелькам і Крэмсам у Аўстрыі, ландшафт якога мае вялікую эстэтычную каштоўнасць. З'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Культурны ландшафт Вахау*
Wachau Cultural Landscape**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА


Краіна Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 970
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2000  (24-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 970
рус.англ.фр.

Па гэтым участку даліны Дуная можна прасачыць, як развіваліся архітэктурныя, горадабудаўнічыя і сельскагаспадарчыя традыцыі мясцовага насельніцтва, бо тутэйшыя землі культываваліся з дагістарычных часоў. Краявіды вузкай даліны, заціснутай паміж гор, вельмі маляўнічыя: манастыры, цэрквы, замкі, вёскі, пашы, вінаграднікі, велічныя руіны. Мясцовы ландшафт застаўся такім жа, як у Сярэднявечча. На тэрыторыі працягласцю ў 30 км сканцэнтравалася ўся гісторыя Еўропы з яе галоўнай гандлёвай артэрыяй — Дунаем, васаламі, якія рабавалі суда і будавалі свае непрыступныя замкі на горных вяршынях, з сялянамі, якія стагоддзямі апрацоўвалі зямлю і гатавалі віно. У 1970—1980 гг. існавала пагроза страціць гэтую вобласць: тут хацелі пабудаваць ГЭС, аднак мясцовае насельніцтва было супраць, і ў выніку даліну здолелі адстаяць.

Спасылкі правіць

Літаратура правіць

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
 
Панарама Вахау