Вахтанг Кікабідзэ (груз. ვახტანგ კიკაბიძე; нар. 19 ліпеня 1938, Тбілісі15 студзеня 2023) — грузінскі і савецкі эстрадны спявак, акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, аўтар песень.

Вахтанг Кікабідзэ
груз. ვახტანგ კიკაბიძე
Імя пры нараджэнні груз. ვახტანგ კიკაბიძე
Род дзейнасці комік, спявак, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, акцёр, палітык
Дата нараджэння 19 ліпеня 1938(1938-07-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 2023(2023-01-15)[1][2] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт buba.diaspora.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вахтанг Кікабідзэ нарадзіўся 19 ліпеня 1938 года ў Тбілісі. Ён скончыў інстытут замежных моў, затым стаў артыстам Тбіліскай філармоніі. Кар’еру Кікабідзэ пачынаў як спявак, але кінематаграфічную славу яму прынеслі працы ў фільмах Георгія Данеліі. Кікабідзэ таксама выступаў як сцэнарыст і рэжысёр.

У 1978 годзе ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1980 годзе Вахтангу Кікабідзэ было прысвоена званне народнага артыста Грузіі.

Ён адмовіўся ад расійскага Ордэна Дружбы ў сувязі з канфліктам у Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года[3][4]. Акрамя таго, Кікабідзэ адмяніў свае юбілейныя канцэрты ў Маскве, заявіўшы, што ён паважае рускі народ, але ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі Расіі супраць Грузіі — не можа прымаць узнагароды і выступаць з канцэртамі. З тых часоў ён не наведваў Расію[5].

5 снежня 2019 года ў Мінску, на «Алеі сяброў», адкрылі помнік Валіко Місандары, герою фільма «Міміно». Помнік адкрыў Вахтанг Кікабідзэ[6][7].

З 2020 года ён быў дэпутатам парламента Грузіі.

Фільмаграфія правіць

Акцёрскія працы правіць

  • 1966 — Сустрэча ў гарах — Гія
  • 1968 — Серэнада
  • 1969 — Не бядуй! — Бенжамен Глонці
  • 1971 — Хатабала
  • 1972 — Я, следчы — Георгій Мікеладзэ
  • 1973 — Зусім прапалы — Герцаг
  • 1974 — Мелодыі Верийского квартала — рамізнік Паўле
  • 1976 — Зніклая экспедыцыя — камісар
  • 1977 — Камень чыстай вады
  • 1977 — Псеўданім: Лукач — Дуруці
  • 1978 — Міміно — Валянцін Канстанцінавіч Мізандары, Міміно
  • 1980 — Дзюма на Каўказе — Аркапос
  • 1981 — Будзь здаровы, дарагі
  • 1984 — ТАСС упаўнаважаны заявіць — Джон Глэб
  • 1984 — Вольга і Канстанцін — Кастусь Гагуадзэ
  • 1985 — Раніца без адзнак — Джон Глэб
  • 1985 — Мужчыны і ўсе астатнія
  • 1994 — Весяленькая паездка
  • 2000 — Фартуна — капітан Фама Арчылавіч
  • 2008 — Каралева — Дадыяні Іраклій Надаравіч

Зноскі