Ва́цлаў Во́ндрак (чэшск.: Václav Vondrák; 22 верасня 1859, Дуб, Багемія — 13 жніўня 1925, Брно) — чэшскі філолаг. Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтва.

Вацлаў Вондрак
Václav Vondrák
Дата нараджэння 22 верасня 1859(1859-09-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1925(1925-08-13)[3][1][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, педагог, перакладчык, філолаг, настаўнік, бібліятэкар
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Франц Міклашыч
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 18721880 гады наведваў гімназію ў Прахаціцах і Чэске-Будзеёвіцах, затым пераехаў у Вену. Вывучаў раманскую, а пасля славянскую філалогію пад кіраўніцтвам Франца Міклашыча ў Венскім універсітэце. У 1884 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 18811891 гады працаваў прыватным выкладчыкам. З 1891 года — асістэнт, з 1893 года — прыват-дацэнт Венскага ўніверсітэта. У 1903 годзе атрымаў званне экстраардынарнага, а ў 1910 годзе — ардынарнага прафесара ў Венскім універсітэце. З 1919 года — прафесар універсітэта ў Брне.

Вондрак вывучаў стараславянскую мову, распрацоўваў пытанні паўднёва-славянскай палеаграфіі (вывучаў глаголіцу), займаўся параўнальным вывучэннем славянскіх моў. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» (т. 1—2, 19061908), «Утварэнне сучаснай літаратурнай чэшскай мовы» (апубл. 1926).

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  3. Вондрак Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Вондрак Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць