Вацлаў Касцевіч

(пам. 1532) староста кобрынскі

Ва́цлаў Ста́нкавіч Касце́віч герба «Ляліва» (каля 1448[2] — 1532) — маршалак гаспадарскі[3][4] (1509), староста кобрынскі (1519).

Вацлаў Касцевіч
Ляліва
Ляліва
староста кобрынскі[d]
6 красавіка 1519 — 1532
Папярэднік Іван Храптовіч
Пераемнік Іван Міхайлавіч Харэвіч[d]
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не раней за 25 чэрвеня 1532 і не пазней за 12 снежня 1532
Род Касцевічы
Бацька Станька Касцевіч[d]
Жонка Ганна Сямёнаўна Кобрынская[1] і Ганна са Шчытоў-Неміровічаў[d][1]
Дзеці Дарота з Касцевічаў[d]

Бацька — Станка Касцевіч, намеснік ковенскі. Брат — Януш, ваявода віцебскі, пасля падляшскі.

У 1501 або 1502 годзе Вацлаў ажаніўся з кобрынскай княгіняй Ганнай, былой жонкай Фёдара Бельскага. Жонка перайшла з праваслаўя ў каталіцтва і фундавала разам з мужам пабудовы ва ўладаннях каталіцкіх цэркваў[5]. У 1512 годзе іхнія правы на Кобрын былі пацверджаныя вялікім князем[6].

Па смерці Ганны, апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх, атрымаў у арэнду кобрынскія землі. У 1522 годзе збудаваў у Дабучыне (цяпер Пружаны) каталіцкую царкву Свв. Жыгімонта і Вацлава. У 1528 годзе ставіў у войска Вялікага Княства Літоўскага 41 вершніка[7][8].

Ад другога шлюбу з нейкай Ганнай меў сына і дачку. Сын Пётр памёр у маладым узросце. Дачка Дарота была жонкай князя Яраслава Галоўчынскага (у шлюбе мелі 3 сыноў і некалькіх дачок), а з 1569 года — Станіслава Давойны, ад якога мела яшчэ дачку[9]. Памерла ў 1571 годзе.

Крыніцы правіць

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 72. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. Individual Record. Waclaw KOSTEWICZ (AFN: F5TZ-9W) (англ.). FamilySearch. The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. Праверана 10 лістапада 2011.(недаступная спасылка)
  3. Аннотированный перечень литовских и литовско-русских князей и членов их семей (руск.). Русский гуманитарный интернет-университет. Праверана 24 ліпеня 2011.(недаступная спасылка)
  4. Вячаслаў Ракіцкі. Каханне ў ахвяру палітычнай авантуры. Беларуская Атлантыда. Радыё «Свабода». Праверана 24 ліпеня 2011.
  5. Л. Р. Казлоў.. Кобрын у складзе Вялікага Княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Инфокобрин. Праверана 24 ліпеня 2011.
  6. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 166. (польск.)
  7. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — С. 51.
  8. zjamjanin. НЕ Любич. Сфрагистика (печати/пломбы/перстни-печати),кольца. Литовский кладоискатель-ФОРУМ ВКЛ. Lietuvos lobiu ieskotojas - LDK FORUMAS. Праверана 24 ліпеня 2011.
  9. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 123. (польск.)

Літаратура правіць