Ваяводы чарнігаўскія

Ваявода чарнігаўскі (лац.: Palatinus Czernihoviensis, польск.: Wojewoda Czernihowski) — рэгіянальны ўрад (пасада) у Кароне Польскай Рэчы Паспалітай. Кіраўнік Чарнігаўскага ваяводства і адзін з яго сенатараў — прадстаўнікоў ваяводства ў Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада існавала з 1635 да 1795 года. З 1667 года, пасля страты Рэччу Паспалітай ваяводства, пасада была тытулярнай. Рэзідэнцыя ваяводы размяшчалася ў Чарнігаве.

Герб Чарнігаўскага ваяводства
Перыяд Імя Гады жыцця Каментарыі
1 1635 — 1652 Марцін Каліноўскі 16021652
2 ? — ? Стэфан Бянеўскі 15981648
3 1658 — 1660 Крыштаф Тышкевіч 16161666
4 1660 — 1676 Станіслаў Казімір Бянеўскі 16111695
5 1678 — 1680 Ян Гнінскі 16471703
6 1680 — 1683 Марыюш Станіслаў Яскульскі 16241683
7 1685 — 1695 Ота Фрыдэрык Фелькерзамб 16411705
8 1695 — 1717 Францішак Ян Залускі 16601735
9 1717 — 1723 Мікалай Францішак Красноўскі 16521723
10 1724 — 1726 Пётр Ян Патоцкі 16791726
11 1726 — 1732 Юзаф Любамірскі 16761732
12 1732 — 1734 Юзаф Рэмігіян Патуліцкі 16501703
13 1734 — 1737 Якуб Фларыян Нажымскі 16901759
14 1737 — 1776 Пётр Міхаіл Мянчынскі 16951776
15 1776 — 1783 Францішак Антоні Ледухоўскі 17281783
16 1783 — 1795 Людвік Вільга ? — 1797