Ваўчаягада

род раслін

Ваўчая́гада[3], Воўчнік (Daphne) — род кветкавых раслін сямейства ваўчаягадавых.

Ваўчаягада

Ваўчаягада звычайная (Daphne mezereum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daphne L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27125
NCBI  66679
EOL  71114
GRIN  g:3393
IPNI  30024583-2

Апісанне правіць

Лістападныя ці вечназялёныя кусты або невялікія дрэўцы. Лісце чаргаванае, зрэдку супраціўнае, простае, прадаўгавата-ланцэтнае, на кароткіх чаранках. Кветкі ружовыя, белыя ці жаўтаватыя, у галоўчатых суквеццях або ў кароткіх гронках, рэдка па 2—5 у пазухах лісця ці адзіночныя, двухполыя, пахучыя. Плод — сакаўная ярка-чырвоная аднанасенная касцянка.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца каля 70 відаў (каля 100[4], 92[5]). Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Паўднёва-Усходняй Азіі, Гімалаях, Іране. На тэрыторыі Беларусі ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах расце ваўчаягада звычайная, або воўчае лыка, воўчыя ягады (Daphne mezereum); воўчнік баравы (Daphne cneorum), трапляецца вельмі рэдка на Палессі ў хваёвых барах. У Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі інтрадукаваны ваўчаягада лаўровая (Daphne laureola) і ваўчаягада алтайская (Daphne altaica).

Значэнне і выкарыстанне правіць

Дэкаратыўныя, тэхнічныя (фарбавальныя, дубільныя і камедзяносныя), лекавыя (плады і кара — вонкавы раздражняльны, ірвотны, слабіцельны, процігельмінтны і інш. сродак), меданосныя і інсектыцыдныя расліны. Плады і кара расліны ядавітыя[6], сок утрымлівае алкалоіды мезерэін і дафнін (дафнетаксін).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Daphne (англ.) // The Plant List
  6. Сергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39

Літаратура правіць

Спасылкі правіць