Ведута (італ.: veduta — «від») — жанр еўрапейскага жывапісу, асабліва папулярны ў Венецыі XVIII стагоддзя. Уяўляе сабой карціну, малюнак або гравюру з дэтальнай выявай штодзённага гарадскога пейзажу. Буйным ведутыстам лічыцца італьянец Каналета. Майстры ведута былі запатрабаваныя ў многіх краінах Еўропы, у т.л. на землях Беларусі. У прыватнасці, цэлы шэраг ведута з беларускімі відамі выканаў Юзаф Пешка. У Саксоніі і Польшчы папулярнасць здабыў пляменнік Каналета, Бернарда Белота.

Від на Тэмзу і Лондан з Рычманд-хаўс, 1747. Каналета

Гл. таксама правіць