Веерніцы (Alucitidae) — сямейства матылёў.

Веерніцы

Веерніца шасціпальцая (Alucita hexadactyla)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alucitidae Leach, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117853
NCBI  655175
EOL  763

Біялагічнае апісанне правіць

Начныя матылі, крылы ў размаху 12—36 мм, веерападобныя (адсюль назва), кожнае расшчэплена на 6 вузкіх лопасцяў. Хабаток добра развіты. Акукліванне ў кокане на глебе або ў месцах жыўлення. Вусені некаторых відаў развіваюцца на бружмелі, скабіёзе і пашкоджваюць маладыя парасткі.

Роды правіць

Пашырэнне правіць

Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсіх кантынентах, найбольш у тропіках. Вусені кормяцца ўнутры маладых парасткаў дрэвавых і травяністых расяін. У Беларусі трапляецца веерніца шасціпальцая (Alucita hexadactyla).

Літаратура правіць