Вежа Банка Амерыкі

Вежа Банка Амерыкі ў Парку Браянт (Bryant Park) — небаскроб вышынёй у 366 метраў у Мідтаўне Манхэтэна. Амерыканскі праект коштам у $ 1 мільярд размешчаны на Шостай Авэню паміж 42-й і 43-й Вуліцамі насупраць Парку Браянт. Гэта другі па вышыні будынак у Нью-Ёрку пасля Эмпайр Стэйт Білдынг і чацвёрты па вышыні ў ЗША. Праект быў распрацаваны архітэктарамі Фокс і Генслерам ў разліку на высокую экалагічную бяспеку і эфектыўнасць, параўнальную з лепшымі паказчыкамі ў свеце. Завяршэнне работ запланавана на 2009 год. Як вынікае з назвы, асноўным арандатарам небаскроба стане Банк Амерыкі.

Bank of America Tower
Краіна
Месцазнаходжанне Нью-Ёрк,  ЗША
Будаўніцтва 2004-2009
Прызначэнне Офісны будынак
Адкрыццё 2009
Архітэктурны стыль дэканструктывізм[d]
Вышыня 365,8 м[1]
Вышыня па шпілі 366 м
Вышыня па даху 287,9 m
Колькасць паверхаў 58
Колькасць падземных паверхаў 3
Колькасць ліфтаў 53
Плошча 195 тыс. м²
Уласнік Bank of America
Архітэктар Cook+Fox Architects, Adamson Associates Architects
Інжынер-будаўнік Severud Associates[d]
Забудоўшчык Tishman Realty & Construction[d]
Emporis 201684
SkyscraperPage 3197
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Шпіль Вежы Банка Амерыкі

Максімальная вышыня вежы была дасягнута 15 снежня 2007 года, калі на вяршыню небаскроба быў пастаўлены апошні верхні блок са шпілем.

Спасылкі правіць

  1. http://www.skyscrapercenter.com/building/bank-of-america-tower/291