Вежа Геркулеса (ісп.: Torre de Hércules) — дзеючы маяк у паўночнай частцы горада Ла-Карунья (Галісія, Іспанія).

Славутасць
Вежа Геркулеса
ісп.: Torre de Hércules
43°23′09″ пн. ш. 8°24′23″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль старажытнарымская архітэктура[d]
Дата заснавання I стагоддзе[3]
Вышыня 49 м[2]
Матэрыял камень[d]
Сайт torredeherculesacoruna.com
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Tower of Hercules
(Вежа Геркулеса)
Спасылка № 1312 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі iii
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 2009  (33-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў часы Рымскай імперыі, лічыцца найстаражытным маяком у свеце і адзіным старажытнарымскім маяком, які дагэтуль выкарыстоўваецца. Пабудова мае вышыню 55 м і стаіць на паўвостраве, скалісты бераг якога ўзвышаецца на 57 м над водамі рыяса Бетансас  (ісп.) Атлантычнага акіяна. Па адной з версій, ад вежы (columna), якая стала сімвалам Ла-Каруньі, і пайшла назва гэтага горада (ісп.: La Coruña). Па іншай — яна звязана з кельцкім словам «clunia» (ірл. cluain), якое азначае «луг».

Ахова правіць

Вежа Геркулеса з’яўляецца помнікам нацыянальнага значэння; у 2009 г. яна была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У склад аб’екта таксама ўваходзяць: невялікі старажытнарымскі будынак, які стаіць непасрэдна побач з вежай, скульптурны парк, наскальныя малюнкі жалезнага веку ў Монтэ-дос-Бікас і мусульманскія могілкі.

Заўвагі правіць

  1. а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. а б 03530 - Torre de HérculesMinistry of Development. Праверана 6 лютага 2018.
  3. http://whc.unesco.org/en/list/1312 Праверана 7 мая 2017.

Спасылкі правіць