Вежа Манпарнас

хмарачос у Парыжы

Вежа Манпарнас (фр.: tour Montparnasse) — небаскроб, размешчаны ў 15-й акрузе сталіцы Францыі Парыжа. Паверхавасць небаскроба складае 57 паверхаў, вышыня — 210 м. Будаўніцтва небаскроба вялося з 1969 па 1972 гады.

Вежа Манпарнас
Краіна
Месцазнаходжанне Парыж, Францыя
Будаўніцтва 19691972
Прызначэнне офісы
Адкрыццё 18 чэрвеня 1973
Архітэктурны стыль інтэрнацыянальны стыль
Матэрыялы жалезабетон[2] і шкло[2]
Вышыня 209 м[3]
Вышыня па даху 210 м
Вышыня па верхнім паверсе 57
Колькасць паверхаў 59[4]
Колькасць падземных паверхаў 6[5]
Колькасць ліфтаў 25[4]
Плошча
  • 120 000 м²
Архітэктар Jean Saubot, Eugène Beaudouin, Urbain Cassan и Louis Hoym de Marien
Карыстальнік Mutuelle Générale de l'Éducation Nationale[d], Q11390177?, Association Pour Adultes et Jeunes Handicapés[d] і Séché Environment[d]
Emporis 110509
SkyscraperPage 271
Сайт tour-montparnasse.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вежа Манпарнас — адзіны небаскроб, размешчаны ўнутры гарадской мяжы Парыжа, а не ў яго «прыгарадах».

На верхніх паверхах будынка адкрыты кафэ, сувенірная крама і аглядная пляцоўка. Ёсць лесвіца для пад'ёму на дах, адкуль адкрываецца панарамны выгляд на большую частку горада.

Крытыка правіць

 
Выгляд на вежу Манпарнас (злева), Эйфелеву вежу і вышынныя будынкі дзелавога квартала Дэфанс

Немудрагелісты дызайн маналітнай вежы, яе гіганцкія памеры, а таксама архітэктурны кантраст, які яна ўчыняе ў цэнтры гістарычнага Парыжа сталі аб'ектам крытыкі, у выніку чаго будаўніцтва небаскробаў у Парыжы было забаронена праз два гады пасля завяршэння вежы Манпарнас. Дызайн небаскроба папярэднічае тэндэнцыі мець акно ў кожным офісе, таму ў вежы Манпарнас вокны маюцца толькі ў офісах, размешчаных па перыметры.

Існуе іранічнае выказванне, згодна з якім, самы прыгожы від на Парыж адкрываецца з вяршыні гэтага небаскроба, паколькі тады ён сам не будзе ў полі зроку.[6] Аналагічнае сцвярджэнне прыпісваецца Гі дэ Мапасану, адносна яго антыпатыі да Эйфелевай вежы.

Паводле апытання, праведзенага на інтэрнэт-сайце «Віртуальны турыст», вежа ўвайшла ў спіс самых выродлівых будынкаў свету, заняўшы ў ім другое месца.[7].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. а б StructuraeRatingen: 1998. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  3. StructuraeRatingen: 1998. Праверана 25 ліпеня 2021.
  4. а б https://www.tour-montparnasse.fr/
  5. https://www.tour-montparnasse.fr/la-tour-montparnasse/
  6. Nicolai Ouroussoff, New York Times Published: September 26, 2008 Architecture, Tear Down These Walls [1]
  7. VirtualTourist Архівавана 21 студзеня 2016.

Спасылкі правіць