Вектарнае поле — адлюстраванне, якое ставіць у адпаведнасць кожнаму пункту Р некаторага абсягу G пэўны вектар а(Р). Матэматычна вектарнае поле можа быць вызначана ў дадзенай вобласці G з дапамогай вектарнай функцыі а(Р) ад пункта Р гэтай вобласці. Да паняцця вектарнага поля прыводзіць цэлы шэраг фізічных з’яў і працэсаў (напрыклад, вектары хуткасцей часціц рухомай вадкасці ў кожны момант часу ўтвараюць вектарнае поле). Тэорыя вектарнага поля добра распрацавана і выкарыстоўваецца ў розных галінах прыродазнаўства.

Умоўны рысунак вектарнага поля (вектарная дыяграма)