Венгрыя на конкурсе песні Еўрабачанне

Венгрыя дэбютавала на конкурсе песні Еўрабачанне ў 1994 годзе. За год да гэтага краіна таксама падавала заяўку, але не прайшла кваліфікацыю, таму не прыняла ўдзел у «Еўрабачанні 1993».

Венгрыя

Венгрыя

Вяшчальнік MTV
Адбор
Удзелы
Удзелы 17 (14 у фінале)
Першы выступ 1994
Лепшы вынік 4, 1994
Горшы вынік Апошняе, 2008
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Першым прадстаўніком краіны стала спявачка Фрэдэрыка Баер з песняй «Kinek mondjam el vetkeimet?». Ёй удалося дасягнуць 4-га месца. Гэта быў першы і самы высокі вынік дзяржавы за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе.

У цэлым вынікі краіны на конкурсе нельга назваць вельмі паспяховымі. Венгрыя за ўсю гісторыю толькі два разы дасягнула топ-5, яшчэ тры разы краіна займала месцы ў топ-10. Аднак пры гэтым, з моманту ўвядзення паўфіналаў (2004 год) дзяржаве амаль заўсёды ўдавалася праходзіць у фінал. Выключэннямі з’яўляюцца конкурсы 2008, 2009 і 2019, калі краіна не змагла выйсці з паўфіналаў.

Венгрыя часта прапускала ўдзел у конкурсе па розных прычынах. Так, краіна не змагла прайсці кваліфікацыю ў 1996 годзе, а пазней адмовілася ад удзелу ў 1999 годзе, і не ўдзельнічала цэлых 6 гадоў. Затым павярнулася ў 2005 і ўжо праз год адмовілася ад удзелу зноў (у гэты раз толькі на год). Акрамя таго краіна прапусціла ўдзел у 2010 годзе, а пасля адмовілася ад удзелу ў конкурсе 2020 года (яшчэ да яго адмены). У 2021 краіна на конкурс не павярнулася.

За ўсю гісторыю ўдзелу Венгрыя атрымала ў фіналах 1112 балаў, а ў паўфіналах – 1336.

Удзельнікі правіць

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1993
Андрэа Сулак Венгерская «Árva reggel» «Сіроцкая раніца»
Не прайшла кваліф.
6 44
1994 Фрыдэрыка Баер Венгерская «Kinek mondjam el vetkeimet?» «Каму я магу расказаць пра мае грахі?» 4 122
Паўфіналаў не было
1995 Цаба Сзігеці Венгерская «Uj nev a regi haz falan» «Новае імя на старой сцяне хаты» 22 3
1996
Джон Дэльхуса Венгерская «Fortuna» «Фартуна»
Не прайшоў кваліф.
23 26
1997 V.I.P. Венгерская «Miert kell, hogy elmenj?» «Чаму ты сыходзіш?» 12 39
Паўфіналаў не было
1998 Шарлі Венгерская «A holnap mar nem lesz szomoru» «Сум ізноў прыйдзе заўтра» 23 4
Не ўдзельнічала ў 1999-2004 гадах
2005 NOX Венгерская «Forogj, vilag!» «Кружыся, свет!» 12 97 5 167
2006
Не ўдзельнічала
2007 Магдзі Ружа Англійская «Unsubstantial blues» «Неістотны Блюз» 9 128 2 224
2008 Чэзі Англійская «Candlelight» «Святло ад свечкі»
Не прайшла
19 6
2009 Адак Золі Англійская «Dance with me» «Танцуй са мною»
Не прайшоў
15 16
2010
Не ўдзельнічала
2011 Каці Вульф Англійская, Венгерская «What about my dreams?» «Што наконт маіх мар?» 22 53 7 72
2012 "Compact Disco" Англійская «Sounds of our hearts» «Гукі нашых сэрцаў» 24 19 10 52
2013 ByeAlex Венгерская «Kedvesem» «Мая дарагая» 10 84 8 66
2014 Андраш Калаі-Сондэрс Англійская «Running» «Той што бяжыць» 5 143 3 127
2015 Boggie Англійская «Wars For Nothing» «Няма за што ваяваць» 20 19 8 67
2016 Фрэдзі Англійская «Pioneer» «Першаадкрывальнік» 19 108 4 197
2017 Ёці Папаі Венгерская «Origo» «Крыніца» 8 200 2 231
2018 AWS Венгерская «Viszlát nyár» «Бывай лета» 21 93 10 111
2019 Ёці Папаі Венгерская «Az én apám» «Мой бацька»
Не прайшоў
12 97
Не ўдзельнічала ў 2020-2022 гадах

Гісторыя галасавання правіць

Станам на 2019 год гісторыя галасавання Венгрыі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Швецыя 71
2   Нідэрланды 62
3   Нарвегія 61
4   Азербайджан 59
  Данія 59
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Сербія 68
2   Румынія 67
3   Фінляндыя 61
4   Харватыя 53
5   Польшча 50
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Нідэрланды 119
2   Данія 112
3   Азербайджан 110
4   Ісландыя 109
5   Нарвегія 106
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Сербія 156
2   Румынія 136
3   Фінляндыя 114
4   Харватыя 112
5   Эстонія 107

Узнагароды правіць

Прэмія Марселя Безансона правіць

Год Прэмія Песня Кампазітар(ы)
словы (с) / музыка (м)
Артыст Фінал Балы Месца правядзення Спасылка
2007 Прэмія кампазітараў «Unsubstantial blues» Магдзі Ружа (м) і Імрэ Мозік (с) Магдзі Ружа 9 128   Хельсінкі

Прэмія OGAE правіць

Год Песня Артыст Месца Балы Месца правядзення Спасылка
2011 «What about my dreams?» Каці Вульф 22 53   Дзюсельдорф

Прэмія Барбары Дэкс правіць

Год Артыст Месца правядзення Спасылка
2009 Адак Золі   Масква

Фотагалерэя правіць

Зноскі

  1. Marcel Bezençon Awards. eurovision.tv. Архівавана з першакрыніцы 16 July 2019. Праверана 8 December 2019.
  2. Cobb, Ryan. Analysing ten years of OGAE voting: "Underneath the fan favourite bias is a worthwhile indicator"(недаступная спасылка). escxtra.com (21 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2019. Праверана 8 December 2019.
  3. Adams, William Lee. Poll: Who was the worst dressed Barbara Dex Award winner?. Wiwibloggs (9 ліпеня 2015). Праверана 8 December 2019.

Спасылкі правіць