Венгры ў Славакіі

Венгры ў Славакіі, таксама славацкія венгры (славацк.: Maďari na Slovensku, венг.: Szlovákiai magyarok) — найбуйнейшая этнічная меншасць краіны. Паводле перапісу 2011 года, колькасць венграў у Славацкай Рэспубліцы склала 458 467 чалавек ці 8,5 % насельніцтва[1]. Гэта другая па колькасці, пасля венграў Румыніі, абшчына венграў свету і першая па іх удзельнай вазе ў насельніцтве па-за межамі ўласна Венгрыі. Колькасць і доля венграў у незалежнай Славакіі мае тэндэнцыю да паступовага скарачэння. Венгерская абшчына кампактна пражывае ўздоўж паўднёвай мяжы краіны з Венгрыяй, складаючы большасць насельніцтва ў шэрагу раёнаў і гарадоў поўдня краіны.

Этнічная карта Славакіі згодна з перапісам насельніцтва 2011 года. Рэгіёны з перавагай венграў пазначаны жоўтым.

Гісторыя правіць

Венгерскія плямёны захапілі сярэднедунайскую раўніну каля 1000 года, скарыўшы і асіміляваўшы славянскае насельніцтва Блатэнскага княства і Вялікамараўскай дзяржавы. Славацкае насельніцтва захавалася толькі ў паўночных, перадкарпацкіх рэгіёнах. Але падчас турэцкіх нашэсцяў ХVII, асабліва пасля Мохацкай бітвы, пасля якой асноўная частка венгерскіх зямель была заваявана асманамі, многія венгры, у тым ліку венгерская знаць, знайшла прытулак у паўночных славацкіх землях. Сталіца неакупіраванай туркамі Венгрыі была перанесена ў г. Пожань (венгерская назва Браціславы) і трапіла пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў, якія пачалі паспяховую барацьбу з туркамі. У Аўстрыйскай імперыі, якая дзейнічала па прынцыпе «падзяляй і пануй», славацкія землі былі зноў перададзены пад нефармальны кантроль венгерскай знаці, што было неўзабаве афіцыйна ўзаконена пасля 1867 г. калі была створана двуадзіная Аўстра-Венгрыя і яе венгерская частка Транслейтанія. У канцы XIX — пач. XX стст. пачалося ўзмоцненая мадзьярызацыя славацкага і іншага невенгерскага насельніцтва Транслейтаніі. Доля венграў ва ўласна Славакіі перавысіла 30 % насельніцтва, у тым ліку ў Браціславе павялічылася з 7,5 % у пачатку XIX стагоддзя да 40,5 % у 1910 годзе. Такім чынам, значная частка венгерскай абшчыны Славакіі — гэта мадзьярызаваныя славакі, яўрэі, цыгане і немцы. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі частка венгерскага, дакладней венгерамоўнага насельніцтва, рэпатрыявалася ў Венгрыю, частка прыняла славацкую самасвядомасць падчас палітыкі славакізацыі. Пасля Другой сусветнай вайны доля венграў скарацілася яшчэ больш у выніку некалькіх планамерных абменаў насельніцтвам паміж дзвюма краінамі, але планамернай усеагульнай дэпартацыі ўсіх венграў (па прыкладзе ўсеагульнай дэпартацыі немцаў) са Славакіі не праводзілася, хоць такія планы меліся. У саюзнай Чэхаславакіі венгры былі трэцім па велічыні народам пасля чэхаў і славакаў. Іх колькасць узрастала ў выніку натуральнага прыросту, хоць больш павольнымі тэмпамі, чым у сярэднім па краіне. Таму іх доля працягвала скарачацца. У незалежнай Славакіі колькасць і доля венграў скарачаюцца ў выніку натуральнай страты насельніцтва.[2]

Рассяленне правіць

Венгры складаюць большасць насельніцтва ў двух рэгіёнах краіны: раён Комарна — 69,1 %, славакі — 27,1 % і раён Дунайска Стрэда — венгры 83,3 %, славакі — 14,0 %. Паводле моўных законаў Славакіі, венгерская мова можа ўжывацца ў рэгіёнах як афіцыйны нароўні са славацкай там, дзе венгры складаюць звыш 20 % насельніцтва. На венгерскай мове выдаюцца газеты і іншая літаратура, вядзецца тэле- і радыёвяшчанне. Большасць венграў сучаснай Славакіі двухмоўныя.

Палітыка правіць

На парламенцкіх выбарах большасць венграў Славакіі галасуе за правацэнтрысцкую Партыю венгерскай кааліцыі ці, з 2010 года, за партыю «Мост». ПВК прадстаўлена ў Еўрапарламенце двума дэпутатамі з 13 месцаў, адведзеных для Славакіі.

Вядомыя славацкія венгры правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. TAB. 115 Obyvateľstvo podľa pohlavia a národnosti (славацк.) (xlc)(недаступная спасылка). Český statistický úřad (3 красавіка 2011). — Размеркаванне насельніцтва паводле полу і нацыянальнасці па выніках перапісу насельніцтва (2011) на сайце Статыстычнага бюро Славакіі. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 25 кастрычніка 2015.
  2. А. О. Пеганов.. Венгерский вопрос в межвоенной Чехословакии (1918—1939 гг.): внешнеполитический и внутриполитический аспекты.(недаступная спасылка). Исторический журнал «Российские и славянские исследования» — история южных и западных славян, история России, Беларуси и Украины (3 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2012. Праверана 27 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць