Венера з люстэркам

«Венера з люстэркам» (ісп.: La Venus del espejo) — карціна іспанскага мастака Дыега Веласкеса, якая адлюстроўвае аголеную Венеру ў напаўлежучай паставе. Яна глядзіцца ў люстэрка, якое трымае перад ёй Амур.

Дыега Веласкес
Венера з люстэркам. каля 16471651
La Venus del espejo
Матэрыял Палатно
Тэхніка масла
Памеры 122 × 177 см
Лонданская Нацыянальная галерэя, Лондан
(інв. NG2057)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дакладная дата напісання карціны невядомая. Лічыцца, што яна была скончана каля 16471651 гг. Меркавана, Веласкес напісаў «Венеру з люстэркам» падчас свайго візіту ў Італію, бо інквізіцыя ў Іспаніі забараняла пісаць аголенае жаночае цела. Таксама ўплывам цнатлівага іспанскага светапогляду лічыцца тое, што Венера намалявана, у адрозненне ад італьянскіх «Венер», спіной да гледача.

Сюжэт гэтага палатна навеяны венецыянскай жывапісам эпохі Адраджэння. Падобныя карціны можна сустрэць у ДжарджонэСпячая Венера») і ТыцыянаВенера Урбінская»). У сваёй працы Веласкес аб'яднаў дзве ўстояныя паставы, у якіх адлюстроўвалася Венера — напаўлежучы і з люстэркам.

«Венера з люстэркам» — адзіная захаваная выява аголенага жаночага цела пэндзля Веласкеса. У канцы XVIII стагоддзя вісела ў палацы герцагіні Альбы каля натхнёнай ёю «Махі аголенай». Пасля смерці герцагіні набыта Гадоям, у 1813 г. перавезена ў Іаркшыр.

У 1906 годзе карціна была набыта Фондам нацыянальных калекцый (The National Art Collections Fund) для Лонданскай Нацыянальнай галерэі. У 1914 годзе карціна была пашкоджана суфражысткай Мэры Рычардсан, але цалкам рэстаўравана і вернутая ў галерэю, дзе знаходзіцца і дагэтуль.

Падобныя карціны правіць

Литература правіць

  • Carr, Dawson W. Velázquez. Ed. Dawson W. Carr; also Xavier Bray, Javier Portús and others. National Gallery London, 2006. ISBN 1-8570-9303-8
  • Hagen, Rose-Marie and Rainer; What Great Paintings Say, 2 vols, Taschen, 2005,. ISBN 9783822847909
  • Harris, Enriqueta. Estudios completos sobre Velázquez: Complete Studies On Velázquez, CEEH, 2006. ISBN 8493464325
  • Prater, Andreas. Venus at Her Mirror: Velázquez and the Art of Nude Painting. Prestel, 2002. ISBN 3-7913-2783-6

Спасылкі правіць