Венсан Арыёль (фр.: Vincent Auriol; 27 жніўня 1884, Рэвель — 1 студзеня 1966, Парыж) — прэзідэнт Францыі (Чацвёртая рэспубліка, 1947—1954), першы пасля Другой сусветнай вайны.

Венсан Арыёль
прэзідэнт Францыі
16 студзеня 1947 — 16 студзеня 1954
Папярэднік Альбер Лебрэн
Пераемнік René Coty[d]
французскі сукнязь Андоры[d]
16 студзеня 1947 — 16 студзеня 1954
Папярэднік Léon Blum[d]
Пераемнік René Coty[d]
Mayor of Muret[d]
15 мая 1925 — 16 студзеня 1947
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] (дэпартамент Верхняя Гарона)
1 чэрвеня 1914 — 7 снежня 1919
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] (дэпартамент Верхняя Гарона)
8 снежня 1919 — 31 мая 1924
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] (дэпартамент Верхняя Гарона)
1 чэрвеня 1924 — 31 мая 1928
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] (дэпартамент Верхняя Гарона)
1 чэрвеня 1928 — 31 мая 1932
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] (дэпартамент Верхняя Гарона)
1 чэрвеня 1932 — 31 мая 1936
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] (дэпартамент Верхняя Гарона)
1 чэрвеня 1936 — 31 мая 1942
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] (дэпартамент Верхняя Гарона)
6 лістапада 1945 — 10 чэрвеня 1946
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] (дэпартамент Верхняя Гарона)
11 чэрвеня 1946 — 27 лістапада 1946
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] (дэпартамент Верхняя Гарона)
28 лістапада 1946 — 31 снежня 1947
міністр юстыцыі Францыі[d]
29 чэрвеня 1937 — 4 студзеня 1938
Папярэднік Marc Rucart[d]
Пераемнік César Campinchi[d]
міністр фінансаў Францыі[d]
4 чэрвеня 1936 — 21 чэрвеня 1937
Папярэднік Marcel Régnier[d]
Пераемнік Georges Bonnet[d]
прэзідэнт (Constituent Assembly of 1945[d])
31 студзеня 1946 — 10 чэрвеня 1946
Папярэднік Félix Gouin[d]
прэзідэнт (Constituent Assembly of 1946[d])
11 чэрвеня 1946 — 27 лістапада 1946
прэзідэнт (National Assembly of the 4th Republic[d])
3 снежня 1946 — 20 студзеня 1947
Пераемнік Эдуар Эрыё
Нараджэнне 27 жніўня 1884(1884-08-27)[1][2][…]
Смерць 1 студзеня 1966(1966-01-01)[3][1][…] (81 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Vincent Jules Auriol
Жонка Michelle Auriol[d]
Дзеці Paul Auriol[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, змагар Французскага супраціву
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў дэпартаменце Верхняя Гарона, сын мясніка; атрымаў юрыдычную адукацыю. Да вайны актыўны дзеяч сацыялістычнай партыі, быў мэрам Тулузы (абраны ў 31 год), затым міністрам у двух сацыялістычных ўрадах Леона Блюма. У 1942—1943 Арыёль ўдзельнічаў у дзейнасці падполля французскага Супраціву ў акупаванай Францыі, затым збег у Лондан і паступіў ва ўрад генерала дэ Голя. Пасля вызвалення Францыі дзяржаўны міністр часовага ўрада; ў 1946 прадстаўнік Францыі ў Савеце Бяспекі ААН.

Прэзідэнт Чацвёртай рэспублікі правіць

Пасля абвяшчэння Чацвёртай рэспублікі ў студзеня 1947 года абраны яе прэзідэнтам, займаў пасаду адзін сямігадовы тэрмін. Праўленне Арыёля было вельмі цяжкім, краіну скалыналі бесперапынныя страйкі і масавыя беспарадкі працоўных, каланіяльная Французская імперыя распадалася; метраполія вяла войны з паўстанцамі адначасова ў Індакітаі, на Мадагаскары і ў Паўночнай Афрыцы. Перад сканчэннем тэрміну Арыёль заявіў, што ні ў якім разе не будзе балатавацца на наступны: «Гэтая праца амаль звяла мяне ў магілу: мяне будзілі ў любы час ночы, каб прымаць адстаўкі прэм'ер-міністраў» Сапраўды, 7 гадоў яго праўлення змянілася 18 «прывідных урадаў».

Пасля прэзідэнцтва правіць

Пакінуўшы Елісейскі палац, Арыёль заняўся палітычнай публіцыстыкай. У 1958 годзе ён як экс-прэзідэнт увайшоў у Канстытуцыйны савет Францыі. Гэта адбылося пры заснаванні Пятай рэспублікі, праекта канстытуцыі якой ён рэзка пярэчыў, лічачы, што ўлада прэзідэнта павінна застацца такой жа слабай і цырыманіяльнай, якой была пры Трэцяй і Чацвёртай рэспубліках. У 1960 годзе ён сышоў у адстаўку з Савета, пратэстуючы супраць аўтарытарнай палітыкі прэзідэнта дэ Голя. За год да смерці Арыёль паспеў блаславіць сацыяліста Франсуа Мітэрана балатавацца ў прэзідэнты.

Зноскі

  1. а б Vincent, Jules Auriol // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vincent Auriol // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Ориоль Венсан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.