Венскі міжнародны цэнтр

Венскі міжнародны цэнтр ці проста «Горад ААН» (Vienna International Centre[1], VIC; UNO-City) — комплекс будынкаў, дзе размешчаныя шматлікія арганізацыі ААН у Вене. З'яўляецца трэцяй рэзідэнцыяй ААН ў свеце, пасля Нью-Ёрка і Жэневы.

Міжнародны Венскі Цэнтр

Комплекс будынкаў быў спраектаваны архітэктарам Ёханам Штаберам (Johann Staber) і пабудаваны ў 1973-1979 гадах. Міжнародны цэнтр размешчаны ў Донаўштадце, на левым беразе Дуная.Ідэя яго стварэння была прапанаваная прэм'ер-міністрам Бруна Крайскім.

Комплекс складаецца з шасці вежаў у форме літары Y, якія атачаюць цэнтральны канферэнц-будынак. Агульная плошча складае 230 000 м², а самая высокая вежа налічвае 28 паверхаў (120 м). Тут працуюць каля 5000 чалавек.

Арганізацыі правіць

Зноскі

  1. Афіцыйная назва выкарыстоўвае брытанскі варыянт слова (centre), прытрымліваючыся пагадненняў ААН

Спасылкі правіць