Ве́нцавічы[1] (трансліт.: Viencavičy, руск.: Венцевичи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Вёска
Венцавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
21
Насельніцтва
43 чалавекі (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222387
Аўтамабільны код
5
Венцавічы на карце Беларусі ±
Венцавічы (Беларусь)
Венцавічы
Венцавічы (Мінская вобласць)
Венцавічы

Гісторыя правіць

У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 12 двароў, 98 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 187 жыхароў, у 1907 г. — 167 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце таго ж раёна[2], з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У Вялікую Айчынную вайну акупіравана гітлераўцамі з 29.06.1941 г. да 03.07.1944 г. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Калініна. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Венцавічы ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 121 жыхар (1960)
  • 21 двор, 43 жыхары (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)

Спасылкі правіць