Веніямінава пакаленне


Пакаленні Ізраіля
Пакаленні
Звязаныя тэмы

Веніямінава пакаленне — паводле Бібліі, паходзіла ад малодшага і апошняга сына патрыярха Якава і яго любімай жонкі Рахілі, для якой нараджэнне гэтага сына мела смяротны зыход, таму бацька называў яго «сынам смутку», а часцей «сынам сваёй старасці». Як адзінага роднага брата па маці Веніяміна вельмі любіў Іосіф. Калі Веніямін пакідаў Егіпет, яму было крыху больш за трыццаць гадоў, ён меў ужо дзесяць сыноў. За час свайго саракагадовага падарожжа па сінайскіх пустынях яго род, дзякуючы сваёй высокай пладавітасці, вырас да 45,6 тыс. чалавек. Пры падзеле Палесціны яму дасталася невялікая, але затое цэнтральная і пладаносная мясцовасць на поўнач ад Іерусаліма побач з Іудзіным пакаленнем і зямельнымі абшарамі Ефраімавага і Манасіевага пакаленняў. Гэта пакаленне вылучалася надзвычайнай ваяўнічасцю і мужнасцю. 3 яго асяроддзя, паводле біблейскага падання, выйшаў першы ізраільскі цар Саўл. Веніямінава пакаленне валодала вялікімі воінскімі сіламі і прымала ўдзел у стварэнні самастойнага Іўдзейскага царства. Пасля сямідзесяцігадовага вавілонскага палону яно разам з іўдзеямі складала галоўную частку яўрэйскага насельніцтва. Менавіта з гэтага пакалення хрысціянская традыцыя выводзіць паходжанне апостала Паўла[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 166—167. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура правіць