Вера Уладзіміраўна Кляйнміхель

Ве́ра Уладзі́міраўна Кляйнмі́хель (у першым шлюбе Джамбакурыян-Арбеліяні  (груз.), у другім шлюбе Шабека, руск.: Вера Владимировна Клейнмихель; 31 ліпеня (12 жніўня1877, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 3 снежня 1948, Парыж, Францыя) — фрэйліна імператарскага двара, графіня, княгіня. Памешчыца Гродзенскай і Курскай губерняў[1].

Вера Кляйнміхель
Вера Владимировна Клейнмихель
Вера Кляйнміхель. Фота пачатку XX стагоддзя
Вера Кляйнміхель. Фота пачатку XX стагоддзя
Герб Кляйнміхеляў
Герб Кляйнміхеляў
Нараджэнне 12 жніўня 1877(1877-08-12)
Смерць 3 снежня 1948(1948-12-03) (71 год)
Месца пахавання
Род Кляйнміхелі
Бацька Уладзімір Пятровіч Кляйнміхель[d]
Маці Кацярына Мяшчэрская
Муж Дзмітрый Джамбакурыян-Арбеліяні
Вадзім Шабека
Дзеці з Дз. І. Джамбакурыянам-Арбеліяні: Галіна
з В. М. Шабекам: Марыя

Біяграфія правіць

Унучка міністра шляхоў зносін Расійскай імперыі П. А. Кляйнміхеля, дачка генерал-маёра Уладзіміра Кляйнміхеля  (руск.).

У 1895 годзе на сваё 18-годдзе атрымала ў падарунак ад бацькі маёнтак у Пружане Гродзенскай губерні. Новая гаспадыня ў сядзібе не пражывала, перадаўшы кіраванне ёй аканому і наведваючыся час ад часу (у прыватнасці, мешкала тут улетку 1904—1907 гадоў). Валодала таксама фальваркам Шыдлоўшчына непадалёк ад Пружаны[2].

У 1900 годзе выйшла замуж за князя Дзмітрыя Іванавіча Джамбакурыяна-Арбеліяні, палкоўніка Кавалергардскага палка імператрыцы Марыі Фёдараўны[3]. У 1909 годзе ў яе гонар названы сорт ружаў «Princesse Vera Orbelioni», выведзены французскім селекцыянерам Жазефам Шварцам[4]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі эмігравала ў Францыю, пружанскі маёнтак здала ў арэнду павятоваму староству. З Дзмітрыем Джамбакурыянам-Арбеліяні Вера Кляйнміхель мела дачку Галіну (нарадзілася 5 мая 1922 года), якую нарадзіла неўзабаве па смерці мужа.

Другім разам выйшла замуж за апошняга гарадзенскага губернатара В. М. Шабеку (1864—1943), свайго траюроднага брата. З ім мелі дачку Марыю[5].

Абставіны свайго дарэвалюцыйнага жыцця і эміграцыі занатоўвала ў мемуарах, выдадзеных у 2009 годзе разам з успамінамі яе маці Кацярыны (у дзявоцтве Мяшчэрскай) кнігай «У ценю царскай кароны». Памерла ў Парыжы 3 снежня 1948 года. Пахаваная на могілках Сен-Жэнеўеў-дэ-Буа  (фр.).

Зноскі

  1. Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР (руск.)(недаступная спасылка). «Архивы России». — Звесткі з дзяржаўнага архіву Крымскай вобласці, ф. 542, 19 адз. зах., 1916—1918. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2015. Праверана 14 лістапада 2011.
  2. Indeks nazwisk ziemian Polesia w 1929 r. (польск.). Artur Ornatowski (21 лістапада 2011). Праверана 26 студзеня 2012.
  3. М. В. Фалалеева. Примечания. Письма великой княгини Ксении Александровны Александре Александровне… (руск.). Фундаментальная электронная библиотека (28 сакавіка 2005). Праверана 14 лістапада 2011.
  4. Арбатская Ю.Я.. «Русские» розы Андре Шварца (розы 'Princesse Marie Mestchersky' и 'Princesse Vera Orbelioni') (руск.). Сайт семейного творчества. Константин Вихляев, Юта Арбатская. Праверана 14 лістапада 2011.
  5. Офицеры российской гвардии. Ш (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 14 лістапада 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць