Вербена лекавая

від раслін

Вербе́на лекавая[3][4], Кошычкі[5] (Verbena officinalis) — від кветкавых раслін з роду Вербена (Verbena) сямейства Вербенавыя (Verbenaceae).

Вербена лекавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verbena officinalis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32110
NCBI  79772
EOL  579851
GRIN  t:41164
IPNI  330554-2
TPL  kew-212527

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—70[4] см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, з рэдкімі залозістымі валаскамі. Корань паўзучы. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае. Ніжняе лісце на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, светла-ліловага колеру, у доўгіх коласападобных суквеццях, утвараючых на верхавінцы сцябла рэдкую мяцёлку. Плод — чатырохарэшак бурага колеру.

Распаўсюджанне правіць

Радзімай вербены лекавай лічыцца Еўропа. Распаўсюдзілася на тэрыторыі Азіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна. Расце у стэпах, на сухіх лугах, на лясных палянах, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях, пустках, у парках і садах, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая і дэкаратыўная расліна[4]. Таксама выкарыстоўваецца ў кулінарыі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць