Вербны тыдзень — перадапошні тыдзень перад Вялікаднем (шосты тыдзень Вялікага посту). Яго завяршае Вербная нядзеля.

Вербны тыдзень
Вербны тыдзень
Канут Русецкі. «Літоўка з вербамі». 1847
Тып народна-хрысціянскі
Адзначаецца ўсходнімі славянамі
Святкаванне гуканне вясны
Традыцыі асвячэнне вярбы, біццё вербнымі галінкамі
Звязана з Вялікаднем
Завушніцы вярбы (Брэднік).

Лазарава субота правіць

У вербную суботу (нядзелю Лазара) ламаюць вярбу. У суботу рыхтуюць брагу, грачаныя бліны, кашу, рыбны курнік. Апоўначы моладзь абыходзіла хаты з песнямі. Ля варот крычалі: «Адчыні, адчыні, маладая, вярбешкаю ​​біць, здароўем больш ранейшага надзяліць!» Увайшоўшы ў хату, злёгку білі галінкамі вярбы спячых са словамі: «Верба хлёст, бей до слёз!», «Вставай рано, бей барана!», «Бьём, чтобы быть здоровыми» (Гарадзішчаўскі павет Пензенскай губерні).

У гагаузаў у Лазараву суботу напярэдадні Вербнай нядзелі выконвалі вясновы дзявочы абрад лазаравання (Lazari), які захаваўся да нашых дзён. Лазаравалі дзяўчынкі 7-10 гадоў, якіх называлі «лазаркі». Яны хадзілі па дамах па трое са спевам лазарскіх песень. Адна з лазарак увасабляла «нявесту». Яе твар звычайна быў закрыты белым кароценькім вэлюмам або хусткай. Удзельніц адорвалі сырымі яйкамі і дробнай манетай.

Вербная нядзеля, Вербніца правіць

У гэтую нядзелю святкуюць дзень Уваходу Гасподняга ў Іерусалім і адзначаюць пачатак Тыдня мук Гасподніх, які прысвячаюць успаміну пра апошнія дні зямнога жыцця Збавіцеля, смерць і пахаванне яго. Па велічыні важнасці гэтых падзей кожны дзень тыдня называецца святым і вялікім. Вернікі праводзяць іх у строгім устрыманні, шчырай малітве, у подзвігах дабрыні і міласэрнасці.

У некаторых мясцінах Гродзенскай губерні яшчэ ў XIX ст. на Вербніцу прывозілі ў цэрквы вярбу цэлымі дрэвамі з карэннем і пасля асвячэння ламалі з яе галіны. Гістарычныя вытокі Вербніцы, верагодна, паходзяць ад паганскіх часоў, калі продкі ўшаноўвалі культ зеляніны, што звязвалася з прыходам вясны і распусканнем першага дрэва. У хрысціянстве гэты дзень прымяркоўваецца да Уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, дзе народ сустракаў яго пальмавымі галінкамі.

Пасля асвячэння прынята было сцябаць вербкамі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: «Не я б’ю — вярба б’е. За тыдзень — Вялікдзень», «Хвароба ў лес, здароўе ў косці». Верылі, што, б’ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство гэтага дрэва, якое першым абуджаецца ад зімовага сну: «Будзь здароў увесь год, як калядны лёд», «Будзь здароў, як вада, а расці, як вярба». Выкарыстоўвалася вербачка і ў народнай медыцыне: ад зубнога болю і ад ліхаманкі трэба было з’есці 9 вербных пупышак; давалі дзецям ад глістоў. Падпальвалі галінку і дымам абкурвалі хворага, гняздо квактухі, попелам яе пасыпалі месца вакол калыскі нованароджанага дзіцяці. 3 дапамогаю вербачкі дзяўчаты праводзілі варажбу: сцебануўшы незнаёмага хлопца, пыталі ў яго імя, спадзеючыся даведацца пра імя свайго суджанага. Асвечанай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яна, як хрышчэнская вада і грамнічныя свечкі, доўга захоўвалася ў доме і ўжывалася пры розных патрэбах. Яе бралі з сабой перад ворывам, калі збіраліся на праведкі нівы; на Юр’е, калі ішлі ў поле «расу таптаць» і ўторквалі ў зямлю, каб збожжа было тоўстае і вялікае, як вярба; на зажынкі.

Асвячэнне вярбы ўспрымалася ў народзе як выгнанне з яе нячыстага духу. Паводле народных вераванняў, чэрці ўцякаюць з вады пасля Вадохрышча і пасяляюцца на вярбе, ажно пакуль тую не асвецяць на Вербніцу, пасля чаго ўцякаюць у траву да яе асвячэння на Яна (Купалле). Згодна з народнымі назіраннямі, маразы-«вербічы» на перадвелікодным тыдні неабходны менавіта ў гэты час, каб не было больш позніх маразоў, якія могуць пашкодзіць сяўбе і ўсходам ярыны.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць