Вердэнскі дагавор

843 дагавор аб падзеле Франкскай імперыі паміж унукамі Карла Вялікага

Вердэнскі дагавор (фр. Traité de Verdun) - мірны дагавор аб падзеле імперыі Карла Вялікага, паміж трыма сынамі Людовіка I Набожнага.

Гісторыя правіць

Сыны Людовіка I - Лотар I, Карл II Лысы і Людовік II Нямецкі, нават падчас жыцця свайго бацькі ваявалі адзін супраць аднаго за вялізную Франкскую імперыю. Аднак, калі Людовік I быў жывы, імперыя засталася непадзельнай. Калі ён памёр у 840 г., імператарам стаў Лотар І, што выклікала вялікую незадаволеннасць астатніх братоў. Вайна пачалася з новай сілаю. З цягам часу, яны пагадзіліся і вырашылі падзяліць імперыю.

Дагавор правіць

Падзел імперыі быў замацаваны дагаворам, які складаўся ў Вердэне ў 843 г. Па дагавору Лотар захаваў імператарскую карону, акрамя таго атрымаў Італію і паласу зямлі ўздоўж ракі Рэйн.

Людовіку засталіся ўсходнія тэрыторыі, на ўсход ад Рэйна, якія з'яўляліся на той час самымі адсталымі ў сваім развіцці, тут яшчэ дзе-недзе існаваў родава-абшчынны строй.

Карл атрымаў заходнія тэрыторыі.

Вынік правіць

З падпісаннем Вердэнскага дагавора, пачалі фарміравацца сённяшнія краіны: Германія, на землях Людовіка, Францыя на землях Карла Лысага і Італія, на землях Лотара.

Дзяржава Лотара хутка распалася, што прывяло да фарміравання герцагстваў Верхняй і Ніжняй Латарынгіі і Каралеўства Італія. Дяржавы Карла і Людовіка і далей працягвалі сваё самастойнае палітычнае жыццё.

Гл. таксама правіць