Верхаянск

горад у Расіі

Верхаянск (руск.: Верхоянск) — горад (з 1817) у Расіі, у складзе Верхаянскага улуса Якуціі. Заснаваны ў 1638 годзе.

Горад
Верхаянск
руск.: Верхоянск
якуцк.: Верхоянскай
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1638
Плошча
  • 25 км²
Вышыня цэнтра
127 м
Насельніцтва
1201 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
41165
Паштовыя індэксы
678530
Верхаянск на карце Расіі
Верхаянск (Расія)
Верхаянск
Верхаянск (Расія)
Верхаянск

Насельніцтва — 828 чал. (2021). Па выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва 2020 года, Верхаянск — самы малалікі населены пункт у Расіі, які мае статус горада.

Размешчаны на правым беразе ракі Яна, за 92 км на паўднёвы захад ад адміністрацыйнага цэнтра ўлуса Батагая.

Верхаянск — адно з самых халодных месцаў на Зямлі, самы халодны горад у свеце. Самая нізкая зарэгістраваная тут тэмпература −67,8 °C. Разам з сялом Аймякон Верхаянск называюць Полюсам холаду паўночнага паўшар’я.

Асноўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, конегадоўля, аленегадоўля), а таксама здабыча футра. Гаспадарчы цэнтр лесапрамысловага пункта. Рачная прыстань.

Зноскі

Спасылкі правіць