Верхнесілезскі прамысловы раён

Верхнесілезскі прамысловы раён (польск.: Górnośląski Okręg Przemysłowy, GOP) — гарадская агламерацыя ў верхняй Сілезіі і заходняй Малой Польшчы, сканцэнтраваная вакол горада Катавіцы ў Сілезскім ваяводстве.

Насельніцтва раёна складае 2,8 млн чалавек, разам з Рыбніцкім вугальным басейнам, дзе пражывае 0,7 млн чалавек, абодва рэгіёна адносяцца да верхнесілезскага вугальнага басейна. Разам яны займаюць плошчу 3200 км², з агульнай колькасцю насельніцтва 3&bsp;487&gbsp;000 чалавек.

Геаграфія правіць

Верхнесілезскі прамысловы раён знаходзіцца ў гістарычных абласцях Паўночная Сілезія і Заглеб'е Дамброўске, ў паўднёвай Польшчы, ў міжрэччы Віслы і Одэра.

 
Cілезскі парламент
 
Глівіцы
 
Рыначная плошча ў Бытаме

Клімат правіць

Клімат вобласці — умерана кантынентальны, вільготны. Сярэднегадавая тэмпература раўняецца 8° С (сярэднія тэмпературныя велічыні — 1,7° С у студзені і 17,7° С у ліпені). Сярэднегадавая колькасць асадкаў складае 750 мм, найбольш даждлівы месяц — ліпень).

Асноўныя населеныя пункты правіць

Гарады Насельніцтва Плошча ў км²
Катавіцы 314 500 164,6
Сасновец 223 284 91,26
Глівіцы 199 086 134,2
Бытам 188 234 69,32
Забжэ 190 400 80,47
Руда Слёнска 145 470 77,7
Тыхы 132 700 82,63
Дамброва Гурніча 129 560 188
Хожаў 114 686 33,5
Явожна 96 000 152,2
Мыславіцы 78 300 66
Семянавіцы Слёнске 75 700 25,5
Пякары Слёнске 64 600 39,6
Бэндзін 58 600 13,22
Свентахлавіцы 55 527 37,22
Кнураў 42 000 34,2
Чэлядзь 35 200 17
Разам 2 143 000 1304

Транспарт правіць

Грамадскі транспарт правіць

 
Трамвай Катавіцы — Хожаў — Бытам

Транспартная сістэма рэгіёна прадстаўлена чатырма відамі транспарту — аўтобусы, трамваі, тралейбусы, і электрычкі, зведзена ў Камунальны саюз зносін Верхнесілезскага прамышленага раёна (польск.: Komunikacyjny Związek Komunalny Górnośskiego Okręgu Przemysłowego. KZK GOP). Акрамя гэтага, перавозкамі займаюцца прыватныя кампаніі і дзяржаўныя чыгункі.

Трамваі правіць

Трамвайныя зносіны Верхняй Сілезіі — адна з буйнейшых трамвайных сістэм у свеце, існуе з 1894 года. сістэма працягваецца больш чым на 50 кіламетраў (с усхода на захад) і ахоплівае 13 гарадоў (галоўны горад Катавіцы, Бэндзін, Бытам, Хожаў, Чэлядзь, Дамброва Гурніча, Глівіцы, Мыславіцы, Руда Слёнска, Сасновец, Свентахлавіцы, Забжэ) і іх прадмесці.

Дарогі правіць

Аэрапорты правіць

Раён абслугоўвае міжнародным аэрапортам Катавіцы-Пыжавіцы, які знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад цэнтра Катавіцаў. Штогод выконваецца больш за 20 міжнародных і ўнутраных рэйсаў, штогадовы пасажырапаток пастаянна расце. У 2005 годзе было перавезена 1,1 млн чалавек, у 2006 — 1,4 млн пасажыраў, а ў 2007 гэтая лічба ўзрасла амаль да двух міліёнаў.

З-за вялікай адлегласці ад цэнтра горада існуе прапанова перабудаваць спартыўны аэрадром Катовіцы-Мухавец у аэрапорт арыентаваны на ўнутраныя рэйсы ці на міжнародныя грузавыя перавозкі.

 
Бытам, Сілезская опера
 
Катавіцы, Сілезскі тэатр.
 
Катавіцы, Сілезскі музей.

Чыгуначныя дарогі правіць

Першая чыгуначная дарога ў гэтым рэгіёне была пракладзена 1846 годзе, ёй стала верхнесілезская чыгуначная дарога (польск.: Kolej Górnośląnska ням.: Oberschlesische Eisenbahn). Сёння яна з’яўляецца адным з галоўных чыгуначных вузлоў у Сілезіі і Польшчы.

Акрамя чыгуначных дарог еўрапейскага стандарта шырыні каляі, па тэрыторыі рэгіёна пралягае Польская шырокакалейная металургічная лінія. Пабудаваная ў 1979 годзе, яна выкарыстоўваецца толькі для перавозкі прамысловых грузаў, пераважна жалезнай руды і вугля.

Рачны транспарт правіць

У раёне маецца таксама сетка водных каналаў, якія выкарыстоўваюцца як для перавозкі грузаў, так і для забаўляльных тураў. Грузаабарот порта Глівіцы складае каля 2 млн тон у год. Праз такія транспартныя артэрыі як Глівіцкі канал, Глівіцкі порт злучаецца з Одэрам, сеткай нямецкіх каналаў і Балтыйскім морам. Кладніцкі канал, пабудаваны яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, для транспартыроўкі грузаў не выкарыстоўваецца, але з’яўляецца вельмі папулярным у якасці турыстычнага маршрута.

Адукацыя правіць

Верхнесілезскі прамысловы раён з’яўляецца адным з буйнейшых навуковых цэнтраў у Польшчы. У рэгіёне знаходзіцца каля паўсотні вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навчаецца каля 250 тысяч студэнтаў. Найбольш буйнымі ўніверсітэтамі лічацца Сілезскі ўніверсітэт у Катавіцах і Сілезскі тэхнічны ўніверсітэт «Сілезская палітэхніка» ў Глівіцах.

Літаратура правіць

  • «Katowice i Górnośląnski Okręg Przemysłowy» — Krystina Szaraniec & Lech Szaraniec & Karol Szarowski. Katowickie towarzystwo Społeczno-kulturalne, Katowice 1980 (польск.)
  • «Górnośląski Okręg Przemysłowy^ Lichby. fakty. problemy» Marek Grabania. Wydawnictvo Śląsk. katowice 1964 (польск.)
  • «Górnośląski Okręg Przemysłowy w świetle nowyh opracowań zachodnienemeckich» — Marian Frank. Silesian Institute in Katowice. Katowice 1960 (польск.)