Ве́спрэм (венг.: Veszprém, ням.: Weißbrunn) — адзін з найстарэйшых гарадоў Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Веспрэм. Насельніцтва 61 721 чал. (2011).

Горад
Веспрэм
Veszprém
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Медзье
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
127 км²
Вышыня цэнтра
260 м
Насельніцтва
61 721 чалавек (2011)
Шчыльнасць
495 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36) 88
Паштовы індэкс
8200
Афіцыйны сайт
veszprem.hu (венг.)
Веспрэм на карце Венгрыі
Веспрэм (Венгрыя)
Веспрэм

Геаграфія і транспарт правіць

Горад размешчаны па абодва бакі ад ракі Шэд прыкладна за 110 км на паўднёвы захад ад Будапешта і ў 15 кіламетрах ад узбярэжжа возера Балатан. Веспрэм звязаны аўтамабільнымі магістралямі з Будапештам, Секешфехерварам, Дзьёрам і навакольнымі гарадамі. Праз горад праходзіць чыгунка Секешфехервар — Веспрэм — Сомбатхей. Час у дарозе на цягніку да Будапешта — каля 2 гадзін.

Гісторыя правіць

Веспрэм — адзін з найстаражытных гарадоў Венгрыі. Ён быў заснаваны ў часы кіравання караля Іштвана Святога, аднак паводле паведамленняў летапісца князя Белы III на скале, дзе была пабудавана Веспрэмская крэпасць, ужо быў замак, калі венгры прыйшлі ў гэты рэгіён. Верагодна гэта было ўмацаванне франкаў, узведзенае ў эпоху Карла Вялікага. Веспрэм стаў адной з першых біскупскіх кафедраў Венгрыі, кафедра заснавана ў 1009 годзе. Веспрэмскім біскупам здаўна належаў прывілей каранаваць венгерскіх каралеў, з-за чаго Веспрэм называлі «горадам каралеў». З рук біскупаў веспрэмскага атрымалі карону ўсе каралевы Венгрыі, пачынаючы з Гізелы, жонкі Іштвана Святога, да Цыты Бурбон-Пармскай, апошняй каралевы Венгрыі, жонкі Карла I Габсбурга. У 1001 годзе ў горадзе быў пабудаваны сабор Святога Міхаіла, які пазней неаднаразова быў перабудаваны.

 
Від на крапасны ўзгорак з узгорка Св. Бенедыкта

Да XIII стагоддзя Веспрэмская крэпасць ператварылася ў добра ўмацаваную цвярдыню на стромкім і скалістым узгорку з магутнымі сценамі. У 1241 годзе мангольскае войска не змагло яе ўзяць і адступіла ад горада. У 1552 годзе Веспрэм быў захоплены туркамі, аднак яны былі хутка выгнаны, дзякуючы чаму ў горадзе захавалася больш сярэднявечных помнікаў, чым у многіх іншых венгерскіх гарадах.

Рост горада прывёў да таго, што ён заняў вялікую тэрыторыю, пашырыўшыся на навакольныя ўзгоркі. Лічыцца, што ўзгоркаў, на якіх размешчаны горад, сем — Крапасны, Іерусалімскі, Пастуховы, Могілкавы, Чэрхат, Кальварыя і Бенедыкцінскі.

У 1706 годзе сцены крэпасці былі разбураны аўстрыйскімі салдатамі.

Славутасці правіць

Галоўныя славутасці Веспрэма засяроджаны на крапасным узгорку, у найбольш старажытнай частцы горада. Сярод іх:

 
Біскупскі палац
  • Біскупскі палац — знаходзіцца ў цэнтры Старога горада на плошчы Св. Тройцы. Пабудаваны ў стылі барока ў канцы 70-х гадоў XVIII стагоддзя.
  • Сабор Св. Міхаіла. Першы сабор на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1001 годзе ў раманскім стылі, пазней шмат разоў перабудоўваўся. Цяперашні выгляд сабор прыняў пасля чарговай перабудовы ў 1910 годзе. Ад першапачатковага старажытнага храма захаваліся толькі алтар і крыпта. З паўночнага боку да сабора прылягаюць рэшткі старажытнай капліцы Св. Георгія IX стагоддзя.
 
Капліца Гізелы
 
Ратуша
  • Капліца Гізелы. Невялікая, вельмі старажытная капліца размешчана паміж Біскупскім палацам і суседнім Домам рэктара. Нягледзячы на тое, што няма ніякіх дакладных крыніц пра сувязь капліцы з імем знакамітай каралевы, не выклікае сумневаў тое, што яна была створана ў ранні перыяд кіравання Арпадаў, хутчэй за ўсё ў XI стагоддзі.
  • Помнік Іштвану і Гізеле. Помнік усталяваны ў 1938 годзе ў незвычайным месцы, над абрывам краспаснога ўзгорка. Ад помніка адкрываецца цудоўны краявід на наваколлі.
  • Кляштар піяраў. Пабудаваны ў XVIII стагоддзі ордэнам піяраў.
  • Брама Герояў. Пабудавана ў 1936 на месцы сярэднявечнай брамы. Архітэктура брамы неараманская, нягледзячы на сучаснае паходжанне, брама добра ўпісалася ў ансамбль старадаўніх будынкаў вакол яе.
  • Пажарная вежа. Вежа пабудавана ў XV стагоддзі, як вартаўнічая. У 1810 годзе моцна пацярпела ад землетрасення. Першапачаткова было вырашана яе разабраць, аднак затым яна была перабудавана ў пажарную каланчу і яшчэ доўга служыла ў гэтай якасці.
  • Ансамбль плошчы Овараш тэр. Плошча Овараш тэр, размешчаная ля падножжа крапаснога ўзгорка, акружана прыгожымі барочнымі асабнякамі, сярод якіх вылучаюцца ратуша і дом сямейства Поза.
  • Тэатр Пецёфі. Будынак тэатра ў прыгожым парку побач з крапасным узгоркам пабудаваны ў 1908 годзе ў стылі мадэрн. Названы ў гонар вялікага венгерскага паэта Шандара Пецёфі, якому ўсталяваны помнік каля ўваходу ў тэатр.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Галерэя правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць