Весялоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Весяло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Весялова.

Весялоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Весялова
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 947
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222132
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Велікастахаўскі сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікае Стахава. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Касцюкоўскага сельсавета[1]. 16 студзеня 1969 года ў склад Прыгараднага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікае Стахава, Дудзінка, Ляшчыны, Прудок і Чырвоны Кастрычнік), у склад сельсавета з Кішчынаслабодскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Весялова, Вялікая Трасцяніца, Забалоцце, Звяняты, Крычына і Малая Трасцяніца), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Весялова, сельсавет перайменаваны ў Весялоўскі[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаўхоліцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і Яблачына)[3]. 15 чэрвеня 2022 года скасавана вёска Дубовы Лог[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1496 чалавек[5], з іх 91,9 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 1947 чалавек[7].

Славутасці правіць

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Мемарыяльны комплекс на Брылёўскім полі, які прысвечаны падзеям вайны 1812 года і пераправе Напалеона праз Бярэзіну. Штовосень праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі.

У 2000 годзе на тым жа месцы археолагі знайшлі адзін з найбольш адметных манетна-рэчавых скарбаў эпохі вікінгаў на тэрыторыі Беларусі.

Помнікі правіць

 
 
 
Помнік французскім воінам, якія загінулі на Брылёўскім полі падчас пераправы праз Бярэзіну 14-17 лістапада 1812-га года і магіла невядомага французскага салдата (пачатак 2000-х) Манумент у гонар 150-годдзя бітвы пры Бярэзіне (1962 год) Помнік рускім воінам, якія загінулі ў вайне 1812-га года (пач. ХІХ ст.; рэканструкцыя ХХ ст.)

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  4. Решение Борисовского районного Совета депутатов от 15 июня 2022 г. № 261 Об упразднении сельских населенных пунктов Борисовского района Минской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.